навіны

Ваявода заступіўся за беларуса Юшкевіча, якому пагражае дэпартацыя з Польшчы

Павел Юшкевіч. (Фота: «Nowości Dziennik Toruński» / nowosci.com.pl)
Павел Юшкевіч. (Фота: «Nowości Dziennik Toruński» / nowosci.com.pl)
podpis źródła zdjęcia

Юшкевіч эміграваў у Польшчу адразу пасля школы.

Куяўска-паморскі ваявода Міхал Штыбэль папрасіў кампетэнтныя органы прыпыніць дэпартацыю з Польшчы беларускага актывіста Паўла Юшкевіча да таго часу, пакуль яго справу не разгледзіць ваяводскі адміністрацыйны суд. Пра гэта паведамляе PiK.
Павел Юшкевіч. (Фота: «Nowości Dziennik Toruński» / nowosci.com.pl)
Павел Юшкевіч. (Фота: «Nowości Dziennik Toruński» / nowosci.com.pl)
«Спадар Юшкевіч абскардзіў у кіраўніка Упраўлення ў справах іншаземцаў рашэнне ваяводы Мікалая Багдановіча пазбавіць яго дазволу на пастаяннае пражыванне. Аднак рашэнне пакінулі ў моц, і 1 снежня 2023 года спадар Юшкевіч абскардзіў гэтае рашэнне ў Абласным адміністрацыйным судзе. Цяпер справа разглядаецца ў судовым парадку. Ваявода Міхал Штыбэль прасіў кампетэнтныя органы прыпыніць дзейнасць да завяршэння судовай справы. На гэты момант мы не можам даць больш інфармацыі, – распавяла прэс-сакратарка ваяводы Наталля Шчэрбіньска.
У абарону Юшкевіча выступіла акадэмічная супольнасць Універсітэту імя Мікалая Каперніка ў Торуні, дзе працуе беларус. 17 студзеня яны зладзілі акцыю салідарнасці. Таксама за яго заступіўся старшыня гарадской рады Торуні Марцін Чыжнеўскі. Чарговая акцыя пройдзе 21 студзеня ў Быдгашчы а 16:00.
Юшкевіч эміграваў у Польшчу адразу пасля школы. Тут ён атрымаў вышэйшую адукацыю, у 2011 годзе яго нават прызналі найлепшым замежным студэнтам. У 2012 годзе беларус падаўся на польскае грамадзянства. Аднак яму адмовілі, бо Агенцтва ўнутранай бяспекі палічыла яго «пагрозаю нацыянальнай бяспецы». Прычыны гэтага не спецслужба не тлумачыла.
Яшчэ тады Юшкевічу пагражала дэпартацыя, аднак гэтую пастанову ўдалося аспрэчыць. Але цяпер на падставе таго рашэння Агенцтва ўнутранай бяспекі мужчыну пазбавілі дазволу на жыхарства і далі адзін месяц на выезд.
Торунскае выданне адзначае, што Юшкевіч дапамагаў беларусам, якія ўцякалі ў Польшчу ад пераследу на радзіме, яму «давярае Святлана Ціханоўская, у ім не сумняваюцца і актывісты, якія гадамі маюць з ім супрацу». Сам ён казаў пра гатовасць прайсці паліграф.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10