навіны

У Менску пачалі завочна судзіць прадстаўнікоў арганізацыі былых сілавікоў «BYPOL»

Завочны суд над «BYPOL». (Фота: Белта)
Завочны суд над «BYPOL». (Фота: Белта)
podpis źródła zdjęcia

На завочнай лаве падсудных шэсць чалавек. Іх абвінавачваюць паводле 12 артыкулаў КК.

22 студзеня пачаўся завочны суд над прадстаўнікамі арганізацыі былых сілавікоў «BYPOL», якую ў Беларусі прызналі «тэрарыстычнай». Справу разглядае Менскі гарадскі суд у парадку спецыяльнага вядзення (без прысутнасці абвінавачаных, якія цяпер за мяжой).
Завочны суд над «BYPOL». (Фота: Белта)
Завочны суд над «BYPOL». (Фота: Белта)
Абвінавачанні выстаўленыя Аляксандру Азараву, Андрэю Астаповічу, Уладзіміру Жыгару, Мацвею Купрэйчыку, Ігару Лобану і Алегу Талерчыку. Іх абвінавачваюць паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў здрадзе дзяржаве, дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, прапагандысцкай працы сярод пратэснай часткі насельніцтва, ціску на чыноўнікаў і сілавікоў праз абнародаванне ў інтэрнэце асабістых звестак, стварэнні плану «Перамога», арганізацыі актаў тэрарызму, спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама ў паклёпе ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі.
Дзяржаўныя СМІ падкрэсліваюць, што «абвінавачаныя, нягледзячы на належнае паведамленне аб месцы і часе судовага паседжання, на суд не з’явіліся», а іхныя інтарэсы рэпрэзентуюць адвакаты. Усе фігуранты справы ў апошнія гады жывуць за мяжой.
У справе фігуруюць Сiтуацыйна-аналітычны цэнтр і Мабілізацыйны план «Перамога» ў якасці структурных падраздзяленняў «BYPOL».
Большасць абвінавачаных з мінулага года не ўваходзіць у «BYPOL». Нагадаем, у чэрвені 2023 года ў аб’яднанні былых сілавікоў разгарэўся скандал, у выніку якога арганізацыя раскалолася на дзве: ад «BYPOL» адкалоўся «BELPOL».
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10