навіны

У Афганістане разбіўся расейскі самалёт. Гэта быў прыватны рэйс хуткай дапамогі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фото: pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фото: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Верагодна, было няправільна разлічана, колькі трэба паліва.

Расейскі самалёт Falcon 10 разбіўся ў паветранай прасторы Афганістану ўвечары 20 студзеня. Ён выконваў чартарны рэйс хуткай дапамогі па маршруце «Гая (Індыя) – Ташкент (Узбекістан) – Жукоўскі (Расея)». На борце знаходзілася шэсць чалавек. Чацвёра выжылі, стан яшчэ дваіх незразумелы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фото: pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фото: pexels.com
Чацвёра тых, хто выжыў, знаходзяцца з прадстаўнікамі талібскай адміністрацыі.
Галоўны прадстаўнік адміністрацыі талібаў Забіула Муджахід сказаў, што сярод чатырох тых, хто выжыў быў пілот самалёта.


,,

«Следчая група ісламскага эмірата працягвае працу па пошуку і аказанні дапамогі пакінутым у жывых», – гаворыцца ў яго заяве.


Самалёт выконваў чартарны рэйс хуткай дапамогі. Прыкладна за 25 хвілін да таго, як судна знікла з радараў, пілот папярэдзіў, што паліва на зыходзе і што самалёт паспрабуе прызямліцца ў аэрапорце Таджыкістану, паведамляе «SHOT» са спасылкай на неназваную крыніцу. Затым пілот паведаміў, што адзін рухавік спыніўся, а затым і другі.
Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Індыі заявіла, што самалёт не быў ні рэгулярным камерцыйным рэйсам, ні індыйскім чартарам. Верагодна, рэйс выконваў прыватную медыцынскую эвакуацыю з тайландскай Паттайі ў Маскву.
«На борце была ляжачая пацыентка ў цяжкім стане, грамадзянка Расеі, якую перавозілі з адной з бальніц Паттайі ў Расею. Яе суправаджаў муж, прыватны прадпрымальнік, таксама грамадзянін Расеі, які аплаціў выкананне рэйса», – сказала крыніца «РИА Новости» у тайландскім міжнародным аэрапорце Утапао. Крушэнне магло адбыцца праз тое, што «быў моцны сустрэчны вецер, магла быць памылка разліку паліва».
У спісе пасажыраў самалёта, апублікаваным «SHOT», пазначана, што чальцы экіпажа таксама былі грамадзянамі Расеі.
Следчы камітэт Расеі заявіў, што распачаў крымінальную справу, каб высветліць, ці не былі парушаныя правілы бяспекі.
У заяве Міністэрства авіяцыі Афганістану, які знаходзіцца пад кантролем талібаў, гаворыцца, што запланаваны маршрут самалёта не прадугледжваў праходжанне праз паветраную прастору Афганістану і што, «верагодна, па тэхнічных прычынах» самалёт адхіліўся ад запланаванага маршруту.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10