навіны

Бясплатна і з пафасам: былых зняволеных прымусілі чысціць снег у Менску

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Улады знайшлі спосаб, як даць рады кадраваму дэфіцыту ў камунальнай сферы ва ўмовах моцнага снегападу.

Да ачысткі ад снегу тэрыторый каля дзіцячых садкоў, прытулкаў, шпіталяў і іншых сацыяльных аб’ектаў у розных раёнах Менску сталі прыцягваць былых зняволеных, а таксама тых, хто адбывае пакаранне без ізаляцыі ад грамадства. Пра гэта паведамляе СТВ.
 (Фота: ctv.by)
(Фота: ctv.by)
Рупар дзяржаўнай прапаганды пафасна прадстаўляе акцыю як нібыта добраахвотную і як «магчымасць выправіць памылкі, дапамагаючы пры гэтым грамадству». Паводле слоў начальніка аддзелу наглядна-выканаўчай дзейнасці ГУУС Мінгарвыканкама Івана Сакалоўскага, людзі «дапамагаюць ініцыятыўна». У выказваннях саміх работнікаў, запісаных на камеру, таксама нямала пафасу.
Як адзначаецца ў сюжэце, сілавікі абяцаюць такую практыку зрабіць сталай.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10