навіны

У якой валюце захоўваць грошы ў банку? Тлумачыць аналітык

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
podpis źródła zdjęcia

Што адбывалася з дэпазітамі ў мінулым годзе і якія тэндэнцыі магчымыя на рынку ў гэтым.

Наколькі ўклады ў беларускіх рублях больш выгадныя за валютныя распавёў у каментары Myfin.by фінансавы аналітык Вадзім Іосуб.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
Вадзім Іосуб адзначыў, што сярэдняя стаўка па безадзыўных дэпазітах у беларускіх рублях у студзені складала 9,46 % гадавых: яна зніжалася да красавіка да 8,45 %, а потым зноў стала расці да 9,43 % у лістападзе.
Па доларах было дастаткова ўстойлівае зніжэнне: з 2,02 % у студзені да 0,49 % у лістападзе. Па еўра таксама назіралася зніжэнне: з 1,32 % у студзені да 0,93 % у лістападзе. Па расейскім рублі стаўкі выраслі з 7,51 % у пачатку года да 8,29 % у лістападзе.
Эксперт заўважае: дэпазіты ў валюце калянулявыя і здаваліся зусім не цікавымі, але ў мінулым годзе долар вырас да беларускага рубля больш чым на 16 %, еўра – больш чым на 21 % за год, расейскі рубель знізіўся на 7,5 %. Такім чынам, найменш выгаднымі былі дэпазіты ў расейскіх рублях. А калі грошы захоўваліся ў доларах ці еўра, то з улікам ваганняў курсаў нават наяўныя долары і еўра прынеслі большы даход, чым дэпазіты ў беларускіх рублях.
«Стаўкі па дэпазітах у доларах і еўра нізкія і будуць мець тэндэнцыю да яшчэ большага зніжэння ў 2024 годзе. Гэта ўсвядомленая палітыка Нацбанку. З пункту гледжання працэнтаў, няма вялікай розніцы – захоўваць зберажэнні пад падушкай або ў банку. Але банк дае некаторае адчуванне бяспекі», – тлумачыць фінансавы аналітык.
На яго думку, у сувязі з ростам інфляцыі, у 2024 годзе можна чакаць некаторага росту ставак па дэпазітах у беларускіх рублях, але ўсяго ў межах 1 – 2 працэнтаў. Калі чакаць, што долар і еўра сёлета вырастуць на 10 і больш працэнтаў, то замежная валюта для захоўвання больш прывабная за кошт магчымага росту курса, чым беларускі рубль.
«У сувязі з гэтым зберажэнні ў нейкай прапорцыі трэба падзяляць паміж замежнымі валютамі і беларускім рублём. Уклады ў беларускіх рублях будуць расці за кошт больш-менш адчувальнай працэнтнай стаўкі, а ўклады ў доларах і еўра адчувальнага росту за кошт ставак не прынясуць, але могуць аказацца выгаднымі за кошт росту курсу замежных валют», – адзначыў эксперт.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10