Сайт арганізацыі «BYSOL» перажыў моцную кібератаку
22.01.2024, 23:16
Андрэй Стрыжак, заснавальнік фонда BYSOL. (Фота: zerkalo.io)
podpis źródła zdjęcia
Атаку ўдалося адбіць, захаваўшы ўсе персанальныя дадзеныя.
Сайт арганізацыі «BYSOL» перажыў моцную кібератаку, зробленую на высокім тэхнічным узроўні і праведзеную з дапамогай новых метадаў. Аб гэтым паведаміў кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Андрэй Стрыжак, заснавальнік фонда BYSOL. (Фота: zerkalo.io)
Атаку ўдалося адбіць, захаваўшы сам сайт, плацёжную сістэму і ўсе персанальныя дадзеныя.
,,
«Сёння зраніцы мы перажылі самую моцную і прафесійную кібератаку. Спецыфіка атакі была ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі, з якімі мы раней не сутыкаліся. Але атака была паспяхова адбітая.
Доступ за сайта можа быць часткова затруднены і недаступны з некаторых рэгіёнаў, але гэта выключна для вашай бяспекі. Сайт, плацёжная сістэма і сістэма захоўвання персанальных дадзеных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане», – адзначыў Андрэй Стрыжак у сваім акаўнце ў «Facebook».