навіны

Сілавікі дзесяць гадзін дапытвалі маці сузаснавальніцы «Dissidentby»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

З якой крымінальнай справай звязаны ператрус – невядома.

23 студзеня сілавікі таксама прыйшлі з ператрусам да маці Марыны Касінеравай, сузаснавальніцы ініцыятывы дапамогі палітвязням «Dissidentby». Пра гэта паведамілі ў самой ініцыятыве.
Марына Касінерава. Жнівень 2020 года. (Фота: Maryna Kasinerava / Facebook)
Марына Касінерава. Жнівень 2020 года. (Фота: Maryna Kasinerava / Facebook)
Як адзначаецца, ператрус ладзілі супрацоўнікі мясцовага КДБ. Ён цягнуўся дзесяць гадзін. На маці Марыны Касінеравай аказвалі псіхалагічны ціск, каб атрымаць неабходную інфармацыю.


,,

«Вельмі шмат запытвалі пра мяне: чаму не вяртаюся, чаму з’ехала, якія там стасункі ў нас», – расказала Касінерава ў каментары «Белсату».


Андрэй Стрыжак. Вільня, Літва. 19 верасня 2023 года. (Фота: Белсат)
Стрыжак: Ідзе комплексная атака на сістэму дапамогі палітвязням навіны
З якой крымінальнай справай звязаны ператрус – невядома. Марына мае няшмат звестак пра ператрус у маці, бо ў той адабралі тэлефон.
22 студзеня стала вядома, што сайт арганізацыі «BYSOL» перажыў моцную кібератаку, зробленую на высокім тэхнічным узроўні і праведзеную з дапамогай новых метадаў. На наступны дзень у спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явілася ініцыятыва «INeedHelpBy», якая дапамагае прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў.
Пры гэтым 23 студзеня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі масава пайшлі па сваяках палітвязняў і палітзняволеных, што ўжо выйшлі на волю. Некаторыя затрыманні звязаныя з праектам «INeedHelpBY». Агулам з затрыманнем і ператрусам сутыкнуліся не менш як 60 асобаў, сярод іх – Марына Адамовіч і Барыс Хамайда.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10