навіны

Часоваму паверанаму Беларусі ў Літве ўручылі ноту за дзеянні беларускіх памежнікаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Інцыдэнт здарыўся каля вёскі Вайцішкі Ігналінскага раёну.

Часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве 23 студзеня была ўручаная нота Міністэрства замежных спраў з «рашучым пратэстам» у сувязі з неаднаразовымі парушэннямі дзяржаўнай літоўскай мяжы. Пра гэта паведамілі ў МЗС Літвы.
Там адзначылі, што 22 студзеня а 11:36 паводле літоўскага часу камеры зафіксавалі, як трое ўзброеных памежнікаў з Беларусі перасеклі мяжу з Літвой, зайшоўшы прыкладна на 2,5 метраў і прайшоўшы каля 400 метраў, пасля чаго вярнуліся ў Беларусь.
МЗС Літвы запатрабавала ад уладаў Беларусі «як мага хутчэй даць тлумачэнні па гэтым інцыдэнце і прыняць усе неабходныя захады для недапушчэння паўтарэння падобных інцыдэнтаў у будучым».
Нагадаем, што інцыдэнт здарыўся каля вёскі Вайцішкі Ігналінскага раёну.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10