навіны

Парламент Турцыі ўхваліў заяўку Швецыі на ўступленне ў NATO

Парламент Турцыі. (Фота: Grand National Assembly of Türkiye / X)
Парламент Турцыі. (Фота: Grand National Assembly of Türkiye / X)
podpis źródła zdjęcia

Для канчатковага рашэння патрэбны подпіс прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана.

Парламент Турцыі ратыфікаваў заяўку Швецыі на ўступленне ў NATO 23 студзеня. За прыняцце Швецыі ў альянс выступілі 287 парламентароў, а супраць – 55, піша «Reuters». Цяпер для канчатковага рашэння патрэбны подпіс прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана.
Парламент Турцыі. (Фота: Grand National Assembly of Türkiye / X)
Парламент Турцыі. (Фота: Grand National Assembly of Türkiye / X)
«Мы падтрымліваем пашырэнне NATO, каб палепшыць намаганні альянсу ў стрымліванні. Мы спадзяёмся, што стаўленне Фінляндыі і Швецыі да барацьбы з тэрарызмам паслужыць прыкладам для іншых нашых саюзнікаў», – кіраўнік парламенцкай камісіі замежных справаў Турцыі Фуат Актай.
«Я высока цаню пастанову турэцкага парламенту ўхваліць сённяшняе ўступленне Швецыі ў NATO», – сказаў амбасадар ЗША Джэф Блэйк.
Міністр замежных справаў Швецыі Табіяс Більстрэм таксама адрэагаваў на адабрэнне турэцкага парламенту:


,,

«Цяпер мы з нецярпеннем чакаем, калі прэзідэнт Эрдаган падпіша ратыфікацыйны дакумент».


Швецыя ўпершыню падала заяўку ў NATO ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Аднак усе чальцы NATO мусяць ухваліць заяўкі краінаў, якія жадаюць уступіць у альянс. Турцыя была супраць далучэння Швецыі і Фінляндыі ў NATO. Таксама заяўку Швецыі дасюль не ўзгадніла Вугоршчына.
У красавіку 2023 года Турцыя ўсё ж такі ўхваліла сяброўства Фінляндыі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10