навіны

Суд прыпыніў разгляд справы аб забойстве Паўла Шарамета

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Фігуранты справы цяпер на фронце.

Разгляд справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета прыпынены, бо двое абвінавачаных цяпер служаць у войску. Пра гэта паведамляе «Українська правда».
Прыпыніць справу папрасіла абарона абвінавачаных, паколькі двое фігурантаў, Яна Дугар і Андрэй Антоненка, служаць у войску. Дугар мабілізаваная, Антоненка – служыць па кантракце.
Баявы медык Дугар удакладніла, што займае кіроўную пасаду і працуе на эвакуацыі байцоў з поля бою. Антоненка патлумачыў, што ваюе ў адным з важных кірункаў. Трэцяя фігурантка Юлія Кузьменка расказала, што таксама ездзіць у прыфрантавыя рэгіёны як лекар.
Пацярпелыя – маці і дачка Шарамета, а таксама рэдактарка-заснавальніца выдання «Українська правда» Алена Прытула – падтрымалі адклад разгляду. Іх адвакат таксама служыць у ЗСУ, таму раней пацярпелыя ўжо прасілі прыпыніць суд да канца вайны.
Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ва ўзросце 44 гадоў. Аўтамабіль, у якім ён выехаў з дому на працу, узарваўся, паспеўшы праехаць толькі некалькі дзясяткаў метраў. Журналіст памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.
У снежні 2019 года праваахоўныя органы Украіны затрымалі траіх падазраваных у забойстве: лекара і валанцёра Юлію Кузьменку, музыку Андрэя Антоненку, ваенную медсястру Яну Дугар. Заказчыкаў забойства Шарамета следства не назвала.
У 2020 годзе справа была перададзена ў суд, аднак працэс фактычна быў пастаўлены на паўзу. Усім фігурантам справы змянілі меру стрымання і адпусцілі з-пад варты. У 2023 годзе склад прысяжных быў зменены і разгляд справы распачаўся нанова.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10