навіны

«Беглыя на Захадзе сядзяць, а тут сваячкі...» Лукашэнка намякнуў на новыя чысткі

Аляксандр Хаджаеў і Аляксандр Лукашэнка. (Фота: president.gov.by)
Аляксандр Хаджаеў і Аляксандр Лукашэнка. (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Магчыма, сферу аховы здароўя чакае новая хваля палітычна матываваных звальненняў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што найпершая задача новага міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева – гэта разабрацца з кадрамі, «паглядзець і на само міністэрства, на склад міністэрства».
Аляксандр Хаджаеў і Аляксандр Лукашэнка. (Фота: president.gov.by)
Аляксандр Хаджаеў і Аляксандр Лукашэнка. (Фота: president.gov.by)


,,

«Павінны быць выключна прафесіяналы. Адданыя сваёй справе і дзяржаве людзі. Гэта найважнейшы элемент. І я вельмі разлічваю на гэта. Ведаю, што вы чалавек пазакланавы. Хаця ў Міністэрстве аховы здароўя ў нас там і сямейныя дынастыі так званыя, і кланы, і іншае. Чаго толькі не хапае… Гэтага быць не павінна.


Я вельмі разлічваю, што вы пакладзеце гэтаму канец. Адданы справе чалавек, прафесіянал, дзяржаўнік. Каб ён не сядзеў на пасадзе і не глядзеў кудысьці там на суседнюю краіну, як бы хутчэй збегчы – ці то грошай больш, ці то яшчэ чагосьці. З гэтым мы таксама разбірацца пачалі», – сказаў Лукашэнка.


,,

«А то ў нас некаторыя «беглыя» на Захадзе сядзяць, а тут сваячкі і іншыя робяць тое, што рабілі раней. Толькі цішком. Мы гэта бачым і прымаем меры супрацьдзеяння. Сітуацыя няпростая. Страціць краіну мы не можам», – падкрэсліў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі.


Лукашэнка заклікаў падыходзіць да прызначэння кадраў менавіта «з гэтай ідэяй».
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10