навіны

Рада БНР ініцыюе шырокае адзначэнне 100-гадовага юбілею Васіля Быкава

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Рада БНР заклікае беларусаў прадэманстраваць еднасць у абароне нацыянальных каштоўнасцяў.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае беларусаў ушанаваць памяць Васіля Быкава. Сёлета 19 чэрвеня споўніцца 100 гадоў з дня народзінаў выбітнага пісьменніка.
Як адзначаецца ў звароце, Быкаў узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, быў у першым шэрагу змагання за аднаўленне незалежнасці Беларусі і нацыянальнае Адраджэнне. «Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцця мусіў правесці на чужыне», – нагадваюць у Радзе БНР.
У звароце канстатуецца, што да гэтага часу ў сталіцы Беларусі, нягледзячы на шматгадовыя патрабаванні грамадскасці, няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменніку. Спыненыя і «быкаўскія дні» на ягонай малой радзіме, на Вушаччыне.
«Пры сапраўды беларускай уладзе юбілей пісьменніка быў бы агульнанацыянальнай падзеяй, аднак цяперашні прамаскоўскі рэжым насаджае чужынскія святы, звязаныя з самымі чорнымі, сталінскімі, старонкамі гісторыі, культывуе дзеячаў, якія знішчалі нацыянальную ідэнтычнасць, імкнуліся перарабіць беларусаў у рабоў Масквы.


,,

Рада БНР выступае ініцыятарам шырокага адзначэння быкаўскага юбілею і заклікае беларусаў і на Бацькаўшчыне, і ў замежжы ўшанаваць памяць нашага вялікага суайчынніка ды прадэманстраваць нашую еднасць у абароне нацыянальных каштоўнасцяў», – падкрэсліваецца ў звароце.


Паводле Рады БНР, «сёння мы маем і нагоду, і абавязак прадэманстраваць усяму свету «імя і сілу беларуса», увасобленую і ў постаці вялікага пісьменніка, і ў асобах найлепшых дачок і сыноў Беларусі, якія змагаюцца за яе свабоду.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10