Матывы злачынства невядомыя.
навіны
У Стамбуле невядомыя адкрылі агонь у касцёле падчас імшы. Адзін чалавек забіты
28.01.2024, 20:23

podpis źródła zdjęcia
Двое ўзброеныя людзей у масках учынілі страляніну падчас нядзельнай імшы ў касцёле святой Марыі Драперыс у Стамбуле. Пра гэта паведамляе Reuters.
Напад адбыўся раніцай 28 студзеня, загінуў адзін чалавек – грамадзянін Турэччыны. Больш ніхто не пацярпеў.
Улады Стамбулу заяўляюць, што нападнікі стралялі толькі ў аднаго чалавека. Матывы злачынства невядомыя.
Папа Рымскі Францішак выказаў сваю блізкасць да супольнасці касцёлу ў Стамбуле, дзе адбылося забойства.
Касцёл святой Марыі Драперыс лічыцца адной са старэйшых рымска-каталіцкіх парафіяў у Стамбуле, ён быў пабудаваны ў 1584 годзе.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме
Глядзіце большItem 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10