навіны

Расея нанесла ракетны ўдар па Палтаўскай вобласці

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ракета трапіла ў прамысловы аб’ект пад Крамянчугам.

Увечары 28 студзеня Расея распачала чарговую паветраную атаку на Украіну з выкарыстаннем ракетаў і дронаў.
У выніку расейскай атакі ракета трапіла ў прамысловы аб’ект у Крамянчугскім раёне. Пра гэта паведамляе кіраўнік Палтаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Філіп Пронін.


,,

«Другі дзень запар праціўнік атакаваў Палтаўскую вобласць. Паводле папярэдніх звестак, зноў ёсць трапленне ў прамысловы абʼект у Крамянчугскім раёне», – распавёў Пронін у сваім Telegram-канале.


«Суспільне» піша пра серыю выбухаў у Палтаве. Паветраная трывога абвяшчалася таксама ў Кіеве.
Пра пацярпелых нічога не паведамляецца.
Паветраныя сілы ЗСУ папярэджваюць, што ўвечары 28 студзеня расейскія вайскоўцы запусцілі дроны-камікадзэ «Shahed» у кірунку Кіраваградчыны і Мікалаеўшчыны. Вынікі атакі пакуль невядомыя. Працуюць сілы супрацьпаветранай абароны.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10