навіны

Двух беларусаў асудзілі на 5 гадоў калоніі за невялікія данаты палку Каліноўскага

Зняволены
Зняволены
podpis źródła zdjęcia

55-гадовага палітвязня засудзілі за данат 21,29 долара.

55-гадовага Георгія Чараваку засудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за данат 21,29 долара, які ён адправіў са свайго акаўнта PayPal для падтрымання палка Каліноўскага. Пра гэта паведамляюць праваабронцы.
Зняволены
Зняволены
Суддзя Святлана Чарапанава агучыла прысуд у Менскім гарадскім судзе яшчэ 8 снежня 2023 года. Мужчыну прызналі вінаватым у «фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні альбо ва ўзброеных канфліктах».
Георгія Чараваку затрымалі ў жніўні 2023 года пры вяртанні ў Беларусь з ЗША, куды ён ездзіў на месяц. Падчас суда ён сцвярджаў, што сам распавёў сілавікам, якія яго затрымалі, пра падпіску на шматлікія «экстрэмісцкія» ТГ-каналы. Тады ж прызнаўся і ў данаце, назваў паролі для ўваходу ў плацежную сістэму. Беларускія праваабаронцы ў снежні прызналі Георгія Чараваку палітвязнем.
Вядома, што следчы вылучыў са справы матэрыялы, якія датычныя іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Гэта «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «знішчэнне, блакаванне ці мадыфікацыя камп’ютарнай інфармацыі», «знявага Лукашэнкі» і «абраза прадстаўніка ўлады».
Такі самы прысуд, 5 гадоў зняволення, за данат палку Каліноўскага 26 снежня 2023 года вынеслі Аляксею Швяцову. Першы данат складаў 13,63 еўраў, другі – 35 еўраў. Агульная сума, якую перавёў мужчына, склала 133 рублі 30 капеек. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 КК («Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы»).
Вырак вынес суддзя Яўген Пісарэвіч у Менскім гарадзкім судзе.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10