навіны

«Я ўпэўненая: вы працягнеце дапамагаць». Ціханоўская выказалася наконт рэпрэсіяў за данаты ў Беларусі

Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Няма такога закону, які б зрабіў беларусаў абыякавымі!»

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская запісала зварот, прысвечаны пераследу беларусаў за ахвяраванні.
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская канстатуе, што ў Беларусі «працягваюцца затрыманні людзей за дапамогу іншым, за словы і жэсты падтрымкі, за данаты».
«Кожны дзень нашая краіна ўсё больш пераўтвараецца ў краіну-феномен. Яшчэ ўчора вы везлі дактарам маскі з пальчаткамі і адкопвалі вуліцы пасля Хавіера – і былі героямі. А сёння вы ўжо «экстрэмісты». На мінулым тыдні сілавікі затрымалі не менш за 160 чалавек – і гэта толькі тыя, пра каго паведамілі праваабаронцы. У тым ліку іх затрымлівалі за ахвяраванні. І не важна, што гэтыя грошы дапамаглі бабулі, хвораму на анкалогію ці дзецям палітычных вязняў», – зазначыла яна.
Абраная прэзідэнтка звярнула ўвагу на прапагандысцкія банеры, якія нядаўна з’явіліся на вуліцах беларускіх гарадоў: людзям адкрыта пагражаюць крымінальным пераследам за ахвяраванні, за добрыя справы. Паводле Ціханоўскай, «у нармальным свеце на гэтых банерах былі б вашыя твары і словы падзякі: і ад людзей, якім вы дапамаглі, і ад дзяржавы, якая вамі ганарыцца».


,,

«Я ўпэўненая: вы працягнеце дапамагаць. Але я вельмі прашу: робячы дабро, беражыце сябе. Клапаціцеся пра бяспеку, выконвайце захады засцярогі. І памятайце: няма такога закону, які б зрабіў беларусаў абыякавымі!» – падкрэсліла Ціханоўская.


Нагадаем, што 23 студзеня па ўсёй Беларусі супрацоўнікі КДБ учынілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў няволі і заставаліся жыць у краіне. Прычынаю зацікаўленасці з боку КДБ сталася дапамога семʼям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую нядаўна ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам на гэты момант вядома як мінімум пра 58 асуджаных за фінансаванне экстрэмісцкага фармавання і пра 2 асуджаных за фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці. Акрамя таго, ужо больш за год беларусаў актыўна выклікаюць у КДБ і просяць ахвяраваць сумы ў шмат разоў большыя за ахвяраванні пад пагрозаю крымінальнага пераследу.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10