Кірыла Буданаў: новы контрнаступ Украіны можа пачацца ўжо ўвесну
01.02.2024, 12:17
Кірыла Буданаў. (Фота: pravda.com.ua)
podpis źródła zdjęcia
«Мы робім ход, вораг робіць ход. Цяпер чарга ворага».
Новы контрнаступ Украіны можа распачацца ўжо ўвесну, адразу пасля таго як будзе вычарпаны наступ расейцаў – такі прагноз дае начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў, піша «The Telegraph».
Кірыла Буданаў. (Фота: pravda.com.ua)
Буданаў лічыць, што расейскі наступ будзе вычарпаны на пачатку вясны.
,,
«Мы робім ход, вораг робіць ход. Цяпер чарга ворага. Наступ скончыцца, а потым пачнецца наш», – кажа вайсковы чыноўнік.
Украіна не праводзіла буйных наступальных аперацыяў супраць расейскіх войскаў пасля завяршэння летняга контрнаступу. Цяпер украінскія вайскоўцы перайшлі да актыўнай абароны і ўзводзяць вялікія ўмацаванні ў тыле.
Паводле Буданава, Расея ў рамках свайго цяперашняга наступу хоча выйсці на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай вобласцяў. Вораг атакуе Купянск (Харкаўская вобласць), Ліман, Бахмут і Аўдзееўку (Данецкая вобласць) адначасова.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі прызнае, што расейскія войскі дасягнулі «пэўных поспехаў» каля Аўдзееўкі, але, са словаў Буданава, «гэта зусім не тое, чаго яны чакалі, нават блізка».