навіны

Лукашэнка парушыў Закон аб Усебеларускім народным сходзе?

Палац Рэспублікі. Менск, Беларусь. 12 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
Палац Рэспублікі. Менск, Беларусь. 12 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» разбіраўся ў прававой калізіі з прызначэннем начальніка сакратарыяту УНС.

Аляксандр Лукашэнка 2 лютага прызначыў кіраўніка сакратарыята Усебеларускага народнага сходу. У звязку з гэтым блог Re y compañeros звярнуў увагу на цікавую дэталь: насамрэч, паводле Закону аб УНС, начальнік сакратарыяту прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідыумам УНС, а не прэзідэнтам. «Белсат» разбіраўся, ці сапраўды рашэнне Лукашэнкі супярэчыла прававому дакументу.
Палац Рэспублікі. Менск, Беларусь. 12 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
Палац Рэспублікі. Менск, Беларусь. 12 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
Закон аб Усебеларускім народным сходзе прынялі ў лютым 2023 года. У артыкуле 41 гэтага дакументу адзначаецца, што сакратарыят ёсць працоўным органам УНС і дзеіць на падставе палажэнняў, зацверджаных УНС.


,,

«Сакратарыят Усебеларускага народнага сходу ўзначальвае начальнік сакратарыяту, які прызначаецца на дзяржаўную цывільную пасаду і вызваляецца ад пасады прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу па прадстаўленні старшыні Усебеларускага народнага сходу», – прапісалі ў законе.


Пра іншыя механізмы прызначэння начальніка сакратарыята ў арт. 41 нічога не гаворыцца.
У законе ёсць артыкул 31, дзе адзначаецца: старшыня УНС «арганізуе і кантралюе дзейнасць сакратарыяту» УНС. Аднак Лукашэнка пакуль не старшыня УНС – на гэтую пасаду абіраюць на першым паседжанні Усебеларускага народнага сходу, якое яшчэ не адбылося (УНС з канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі ўвогуле пакуль не склікалася).
Варта таксама дадаць, што ў Канстытуцыі Беларусі сярод паўнамоцтваў прэзідэнта няма пункту аб прызначэнні начальніка сакратарыяту УНС.
Праўда, у Законе аб УНС ёсць арт. 44, дзе адзначаецца, што Адміністрацыя прэзідэнта да 1 снежня 2023 года мусіць унесці на разгляд Лукашэнкі прапановы аб прызначэнні кіраўніцтва сакратарыяту, а таксама забяспечыць кантроль за фармаваннем кадравага складу сакратарыяту.
У арт. 44 таксама ёсць згадка пра нарматыўны прававы акт пра стварэнне сакратарыяту. Дакумент мусілі вынесці на разгляд Лукашэнкі да 1 лістапада 2023 года, ён мае дзеяць да прыняцця УНС пастановы ў адпаведным пытанні. Магчыма, якраз гэты дадатковы прававы акт і дазваляе Лукашэнку прызначыць начальніка сакратарыяту яшчэ да склікання УНС.
Пры гэтым у Законе аб УНС ёсць удакладненне, што арт. 12–42 уступаюць у моц толькі са дня фармавання УНС. То бок дэ-юрэ норма пра тое, што начальніка сакратарыяту прызначае і здымае з пасады прэзідыум, пакуль не дзеіць.
Belsat
Лукашэнка прызначыў новага дырэктара ДФР і кіраўніка сакратарыяту УНС навіны
Нагадаем, што УНС паводле новай Канстытуцыі мае статус найвышэйшага прадстаўнічага органу народаўладдзя. Згодна з законам, УНС можа нават адправіць у адстаўку прэзідэнта ў выпадку сістэматычнага грубага парушэння ім Канстытуцыі або ўчынення дзяржаўнай здрады ці іншага цяжкага злачынства.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10