навіны

Святлана Ціханоўская выказалася пра агульныя падручнікі гісторыі для Беларусі і Расеі

Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Кожны крок рэжыму пад выглядам «‎інтэграцыі»‎ забірае ў нас кавалачак незалежнасці».

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала інфармацыю пра тое, што Беларусь і Расея створаць адзіны падручнік па гісторыі для школаў і вышэйшых навучальных установаў.
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)


,,

«‎Рэжым ужо не раз спрабаваў перапісваць нашую гісторыю. Выкрэсліваў з падручнікаў памятныя даты, адмяняў нацыянальных герояў. Так робіць любая дыктатура: імкнучыся завалодаць мінулым, яна нацэльваецца кантраляваць будучыню», – падкрэсліла дэмакратычная лідарка.


Паводле Ціханоўскай, гэта нагадвае час СССР: «Тады таксама забараняліся кнігі, перайначваліся факты. А тыя, хто сумняваўся ў «палітыцы партыі», зазнавалі ціск. Але нават у такіх умовах людзі знаходзілі спосаб даведвацца праўду, дзяліцца ёю адно з адным. Менавіта людзі імкнуліся захаваць гісторыю, зусім не дзяржава.
Расейскі падручнік  (Фота: Zvezdanews / Telegram)
Беларусь і Расея дамовіліся стварыць агульныя падручнікі гісторыі для школаў і ўніверсітэтаў навіны
Кожны крок рэжыму пад выглядам «‎інтэграцыі»‎ забірае ў нас кавалачак незалежнасці. Але нават калі нам спрабуюць навязаць няісную гісторыю, важна разумець: адказнасць за тое, што насамрэч будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас з вамі. І каб расказаць ім праўду, супольныя з Расеяй падручнікі не патрэбныя».
Нагадаем: учора амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў расказаў на паседжанні праграмнай камісіі партыі «Единая Россия» пра дамоўленасць між Беларуссю і Расеяй стварыць адзіныя падручнікі па гісторыі. Як сказаў Грызлоў, гэта важна, бо «дасюль ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзеящ і ў гісторыі Савецкага Саюзу, і ў гісторыі яшчэ Расейскай імперыі». «Цяпер мы дамовіліся, што будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжання», – сказаў Грызлоў, не ўдакладніўшы, ці паўплывае беларускі бок на расейскае разуменне гісторыі расейскіх імперыяў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10