навіны

Уначы расейцы атакавалі дронамі Днепрапятроўшчыну і Кіраваградчыну

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

У Крывым Рогу дзясяткі тысяч асобаў засталіся без электрычнасці.

У ноч на 2 лютага Расея ўчыніла чарговую паветраную атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ «Shahed-136/131».
Кіраўнік Кіраваградскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Андрэй Райковіч паведамляе, што Кіраваградчына зазнала масаваную атаку беспілотнікамі. Украінскія сілы паветранай абароны «адпрацавалі» ў горадзе Крапіўніцкім і Крапіўніцкім раёне. Папярэдне – без пацярпелых.
«Суспільне» паведамляе пра выбухі ў Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласці. Паводле «Укренерго», у вынікі атакі расейскіх дронаў атрымала пашкоджанні адна з падстанцыяў. У Крывым Рогу абясточаны побытавыя і прамысловыя спажыўцы.
Мэр Крывога Рогу Аляксандр Вілкул пацвердзіў удар па крытычнай інфраструктуры: без электрычнасці засталіся больш за 100 тысяч абанентаў, у тым ліку лякарні, дзіцячыя садкі, школы, трамвайныя і тралейбусныя лініі. А 7:00 удалося аднавіць падачу электраэнергіі 60 тысячам абанентаў. Усе больніцы цяпер маюць электрычнасць. Сітуацыя ў горадзе кантраляваная.
Генеральны штаб ЗСУ паведамляе, што ўсяго ўначы Расея запусціла 25 дронаў-камікадзэ «Shahed-136/131». Сілы паветранай абароны знішчылі 11 беспілотнікаў.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10