навіны

У 2023 годзе Польшча адмовіла ў выдачы часовага ВНЖ кожнаму сёмаму беларусу

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Летась Польшча адмовіла ў выдачы часовага ВНЖ 14 % заяўнікаў з Беларусі.

У 2023 годзе польскія ўлады адмовілі ў выдачы часовага віду на жыхарства 13,9 % заяўнікаў з Беларусі – гэта амаль кожны сёмы заяўнік. Такая лічба прыводзіцца ў даследаванні «Польскага кансультанта».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Грамадзяне Расеі атрымлівалі адмовы ў 36,2 % выпадкаў, Украіны – у 5,7 %, іншых дзяржаў – у 17 %. Агулам летась Польшча адмовіла ў выдачы ВНЖ 23 979 замежнікам.
А атрымаў часовы ВНЖ у Польшчы за мінулы год 334 381 замежнік. Сярод іх было 59 627 беларусаў (17,8 % ад агульнай колькасці), 217 250 украінцаў (65 %), 6841 расяянін (2 %).
Па стане на 31 снежня 2023 года ў Польшчы легальна пражывала 118 562 грамадзян Беларусі. Гэта людзі, якія маюць часовы ці пастаянны ВНЖ, дадатковую абарону, дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўразвязу, часовую абарону, статус бежанца ці іншыя падставы.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10