навіны

Спартоўцам Латвіі забаранілі спаборнічаць з беларусамі і расейцамі нават у нейтральным статусе

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Nico / Pixabay)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Nico / Pixabay)
podpis źródła zdjęcia

Асноўная мэта – пацвердзіць салідарнасць Латвіі з Украінай.

Сойм Латвіі прыняў папраўкі да закона, якія забараняюць зборным краіны гуляць супраць каманд з Беларусі і Расеі, нават калі спартоўцы выступаюць у нейтральным статусе, піша Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Nico / Pixabay)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Nico / Pixabay)
Таксама зараз афіцыйна забаронена праводзіць спаборніцтвы з удзелам беларускіх і расейскіх спартоўцаў на тэрыторыі краіны.
«Асноўная мэта паправак да закона – пацвердзіць салідарнасць Латвіі з Украінай і ў корані спыніць любыя спробы Расеі ўзаконіць свае ваенныя злачынствы ў спартыўнай сферы», – адзначана на афіцыйным сайце Сойму.
Папраўкі не рэгулююць удзел латвійскіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях. Рашэнне аб удзеле прымае Латвійскі алімпійскі камітэт.
Нагадаем, 8 снежня 2023 года Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дапусціў атлетаў з Расеі і Беларусі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у нейтральным статусе і на строгіх умовах. Да Гульняў будуць дапушчаны спартоўцы, якія здолелі прайсці кваліфікацыю ў сваіх відах спорту. Не будуць дапушчаны да ўдзелу ў Алімпіядзе спартоўцы з Расеі і Беларусі, якія актыўна падтрымліваюць баявыя дзеянні, а таксама маюць кантракты з войскам ці з сілавымі органамі. Акрамя таго, МАК забараніў дэманстраваць на гульнях нацыянальныя флагі, сімвалы РФ і Беларусі, а таксама адмовілася запрашаць прадстаўнікоў урадаў дзвюх краін. У камандных тыпах спорту расейскія і беларускія спартоўцы дапушчаны не будуць.
Паводле звестак МАК, размова пакуль ідзе пра 11 спартоўцаў, якія могуць выступіць на Алімпіядзе. Сярод іх восем з’яўляюцца ўладальнікамі расейскіх пашпартоў, астатнія – беларускіх.
Кіраўнікі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Літвы, Латвіі і Эстоніі асудзілі допуск беларусаў і расейцаў на Гульні.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10