навіны

Ва Украіне з’явілася жаночая вайсковая форма

Жаночая форма ЗСУ (Фота: Олена Кондратюк / Facebook)
Жаночая форма ЗСУ (Фота: Олена Кондратюк / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Ва Украіне ўжо пашылі 50 тысяч камплектаў жаночай вайсковай формы.

Міністэрства абароны Украіны прэзентавала жаночую вайсковую форму, расказала віцэ-спікерка Вярхоўнай рады Алена Кандрацюк.
Жаночая форма ЗСУ (Фота: Олена Кондратюк / Facebook)
Жаночая форма ЗСУ (Фота: Олена Кондратюк / Facebook)
Ва Украіне ўжо пашылі 50 тысяч камплектаў жаночай вайсковай формы, збіраюцца пашыць яшчэ больш. Агулам у Збройных сілах Украіны служаць 62 тысячы жанчын, з іх 43,5 тысячы – сяржанцкі склад, афіцэркі, салдаткі і курсанткі.
Жанчыны і мужчыны, вядома, маюць розную камплекцыю, а ва ўмовах вайны ва Украіне важна, каб адзенне было максімальна камфортным. Ды да нядаўняга часу ўкраінскія ваяркі маглі або карыстацца ўніверсальнай формай, або купляць адзенне старонніх вытворцаў.
Форма для жанчын складаецца не толькі з верхняга адзення, але, як расказвалі раней, таксама і са спецыяльнай бялізны, якую шылі з улікам водгукаў жанчын-вайскоўцаў.
Жаночая форма ЗСУ (Фота: Олена Кондратюк / Facebook)
Жаночая форма ЗСУ (Фота: Олена Кондратюк / Facebook)
Алена Кандрацюк адзначыла, што вайсковая форма спецыяльна для жанчын ёсць далёка не ва ўсіх краінах, нават не ў кожнай краіне NATO. Так, у Францыі жанчынам выдаюць універсальную форму з фіксатарамі. Але ў Злучаных Штатах ёсць нават вайсковая форма для цяжарных жанчын.


,,

«Для мяне асабіста гэта таксама пра сацыяльныя змены, пра ўсведамленне важнай ролі жанчыны ў сферы бяспекі і абароны, у будаўніцтве міру, – дадала Кандрацюк. – Гэта пра разбурэнне ўкаранелых шаблонаў, адыход ад гендарных забабонаў. Гэты шлях трэба прайсці!»


У Беларусі ў канцы 2023 года жанчынам у войску выдалі для тэставай носкі спадніцы. Але аб наяўнасці адмыслова жаночага баявога, а не офіснага ці параднага адзення не паведамлялі.
Паводле звестак за 2020 год ва Узброеных сілах Беларусі служылі 4309 жанчын, з іх 2367 – па кантракце як салдаткі і сяржанткі, 1231 – у званні прапаршчыцы, афіцэрак – 711.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10