навіны

На палітзняволеную Вікторыю Кульшу хочуць завесці трэцюю справу за «непадпарадкаванне» ў калоніі

Палітзняволеная Вікторыя Кульша. (Фота: Виктория Кульша / «ВКонтакте»)
Палітзняволеная Вікторыя Кульша. (Фота: Виктория Кульша / «ВКонтакте»)
podpis źródła zdjęcia

Дзве папярэднія справы скончыліся аднолькава: год зняволення.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што Вікторыі Кульшы пагражае трэцяя справа нібыта за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Дзве папярэднія справы скончыліся аднолькава: год зняволення.
Палітзняволеная Вікторыя Кульша. (Фота: Виктория Кульша / «ВКонтакте»)
Палітзняволеная Вікторыя Кульша. (Фота: Виктория Кульша / «ВКонтакте»)
Новы працэс ініцыявала адміністрацыя жаночай калоніі № 24 у Рэчыцкім раёне. Больш за месяц Вікторыя Кульша была ў памяшканні камернага тыпу, а на новы год яе кідалі ў штрафны ізалятар.
Летась палітзняволеную двойчы судзілі за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, і двойчы вырак быў аднолькавы: год няволі.
Кульшу затрымалі 4 лістапада 2020-га за тое, што яна нібыта адміністравала чат «Кіроўцы 97 %». У лютым 2021 года ёй прызначылі 2,5 года калоніі.
У траўні 2023-га паведамлялася, што ў калоніі на палітзняволеную аказваўся моцны псіхалагічны і фізічны ціск. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў жанчыну па камеры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.
У калоніі Вікторыя некалькі разоў трымала галадаванні на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сэрцавы прыступ.
411-ы артыкул Крымінальнага кодэксу «Зацятае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» ўсё часцей ужываецца супраць палітвязняў. Праваабаронцы адзначаюць, што такія справы можна заводзіць бясконца, а падставамі служаць «нейкія дробныя парушэнні».
Сцяпан Кубік belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10