навіны

Зяленскі пракаментаваў інфармацыю пра адстаўку Залужнага: «Думаю пра перазагрузку»

Уладзімір Зяленскі. (Фота: Zelenskiy / Official / Telegram)
Уладзімір Зяленскі. (Фота: Zelenskiy / Official / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Змены тычацца не адной асобы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў чуткі пра адстаўку Галоўнакамандуючага Збройнымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага. Ёсць думкі пра змену дзяржаўных кіраўнікоў агулам, расказаў Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі. (Фота: Zelenskiy / Official / Telegram)
Уладзімір Зяленскі. (Фота: Zelenskiy / Official / Telegram)
«Безумоўна, калі мы кажам пра перазагрузку, я хачу, каб зразумелі, мы кажам пра перазагрузку найвышэйшых кіраўнікоў дзяржавы… Я думаю пра гэтую перазагрузку, я ў працэсе… Нельга сказаць: вось адзін чалавек, замянілі – і ўсё, паехалі. Гэта сур’ёзная машына. І яна залежыць ад многіх працэсаў», – сказаў Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю тэлеканалу «Rai1».
Ён адзначыў, што «перазагрузка» тычыцца не толькі вайсковага кіраўніцтва, а шэрагу дзяржаўных кіраўнікоў увогуле.
«Калі мы хочам атрымаць перамогу, мы мусім штурхаць усіх у адным напрамку, перакананыя ў перамозе, мы не можам адчайвацца, апускаць рукі, у нас мусяць быць правільныя станоўчыя энергіі… Таму я кажу пра перазагрузку, пра замену, я маю на ўвазе нешта сурʼёзнае, што тычыцца не аднаго чалавека», – працягвае Зяленскі.
Чуткі пра тое, што Валерый Залужны можа пакінуць сваю пасаду, з’яўляюцца ўжо доўгі час. 2 лютага «The Washington Post» напісала са спасылкай на свае крыніцы, што кіраўніцтва Украіны пацвердзіла прэзідэнту ЗША Джо Байдэну, што Залужны сапраўды будзе звольнены.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10