навіны

Маскоўскі патрыярхат звёў Беларускі экзархат да ўзроўню звычайнай мітраполіі?

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Беларускі экзархат больш не лічыцца замежнай царквой.

Нягледзячы на сцвярджэнні прадстаўнікоў Беларускага экзархату аб тым, што ён з’яўляецца самастойнай інстытуцыяй, з’явіўся дакумент, які абвяргае гэты пастулат.
Дакумент выявілі ва Украіне ва Упраўленні Тэрнопальскай епархіі. За подпісам мітрапаліта Тэрнопальскага і Крымянецкага выйшла на першы погляд шараговая службовая інструкцыя з указаннем рэквізітаў куды трэба пералічваць ахвяраванні.
Дакумент прадстаўлены рэдакцыі
Дакумент прадстаўлены рэдакцыі
Мітрапаліт нагадвае падначаленым, што для Рускай і Беларускай праваслаўнай царквы збор ажыццяўляецца па аднаму агульнаму банкаўскім рэквізіту. Апроч таго, Беларускі экзархат больш не лічыцца замежнай царквой, хаця да апошняга часу фармальна гэта было не так. Маскоўскі патрыярхат таксама збірае грошы з епархіяў Украінскай праваслаўнай царквы на акупаваных тэрыторыях.
Любоў Лунёва belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10