навіны

Нагодаў для пераследу стане больш: Беларусь і Расея хочуць аб'яднаць спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Engin Akyurt / Pexels)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Engin Akyurt / Pexels)
podpis źródła zdjęcia

Гэта можа адбыцца ў бліжэйшы час.

Беларусь і Расея вядуць працу над аб’яднаннем спісаў «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў». Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Круты, перадае БЕЛТА.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Engin Akyurt / Pexels)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Engin Akyurt / Pexels)
Па словах пасла, гэта ідэя ўжо не раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расеі.
«У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расеі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот – рэсурсы, якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расеі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім, збеглі ў Расею, не ўзбуджаюцца крымінальныя справы ў Расейскай Федэрацыі або наадварот», – заявіў Дзмітрый Круты.
«Вядома, тут патрэбная вялікая каардынаванасць сілавых ведамстваў. Думаю, што ў бліжэйшы час гэта будзе вырашана», – дадаў ён.
Нагадаем, «экстрэмісцкімі» у Беларусі прызнана большасць незалежных СМІ. Таксама МУС вядзе пералік асоб, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці. У ім ужо больш за 3700 чалавек.
У сваю чаргу ў Расеі Вярхоўны суд аб’явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны. Таксама маскоўскі суд прызнаў амерыканскую Meta, якая валодае Facebook, Instagram і WhatsApp экстрэмісцкай арганізацыяй. Такім чынам, калі «экстрэмісцкія» спісы Беларусі і Расеі абʼяднаюць, гэта стане дадатковай нагодай да пераследу беларусаў.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10