навіны

У Літве хочуць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: State Border Guard Service / Lithuania / Twitter)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: State Border Guard Service / Lithuania / Twitter)
podpis źródła zdjęcia

Калі іх зачыняць, на мяжы Беларусі і Літвы застануцца толькі два КПП.

Спыніць рух транспарту, тавараў і людзей праз пункты пропуску «Лаварышкес» (з беларускага боку – «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка») прапануе камісія па нацыянальнай бяспецы Літвы, перадае LRT.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: State Border Guard Service / Lithuania / Twitter)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: State Border Guard Service / Lithuania / Twitter)
Акрамя гэтага, «улічваючы рызыкі, звязаныя з транзітнымі патокамі праз Літву з Беларусі і дзейнасцю беларускіх спецслужбаў супраць літоўскай дзяржавы», камісія прапануе паступова скараціць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам, якія ажыццяўляюць рэгулярныя перавозкі, міжнародныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі.
Таксама прапануецца абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначным памежным пункце Кяна, спыніць рух пешаходаў і веласіпедыстаў праз дзяржаўную мяжу паміж Беларуссю і Літвой. Аналагічная прапанова датычыцца і чыгуначнай станцыі Кібартай (Чарнышэўскае) на мяжы Літвы з Калінінградскай вобласцю Расеі.
«За апошні час паток беларускіх грамадзян павялічыўся прыкладна на 50 % на ўсіх пунктах пропуску, размешчаных уздоўж мяжы з беларускімі дарогамі. Паколькі патокі транспарту, тавараў і людзей павялічваюцца, неабходна аптымізаваць працэс кіравання гэтымі патокамі і больш дэталёва правяраць людзей, транспартныя сродкі і тавары», – лічыць кіраўнік Нацыянальнага цэнтру крызіснага ўпраўлення Вілмантас Віткаўскас.
Літоўскія палітыкі лічаць, што закрыццё яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю «знізяць магчымасці дзейнасці беларускіх і расейскіх спецслужбаў і службаў бяспекі супраць Літвы». Чакаецца таксама, што будзе больш эфектыўна перадухіляцца ўвоз санкцыйных тавараў у Беларусь і Расею, больш эфектыўна будзе ажыццяўляцца прафілактыка і перадухіленне кантрабанды, больш эфектыўна будзе ахоўвацца знешняя мяжа Шэнгенскай зоны.
Канчатковае рашэнне аб закрыцці памежных пунктаў павінен прымаць урад Літвы.
Нагадаем, 18 жніўня 2023 года Літва закрыла першыя два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю – «Шумск» («Лоша» з беларускага боку) і «Цверач» («Відзы»). У выніку гэтага колькасць літоўцаў, якія ездзяць у Беларусь, скарацілася на 37 %, а вось плынь беларусаў у Літву засталася амаль на тым жа ўзроўні.
Міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ тады заявіла, што міністэрства прапануе закрыць яшчэ два – «Лаварышкі» і «Райгард», аднак пытанне было адкладзена. Калі іх закрыюць, то застануцца памежныя пераходы: «Меднікі» («Каменны Лог») і «Салечнікі» («Беняконі»).
Як паведамілі ў літоўскім МУС, «у выпадку поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю будзе магчымасць для вяртання грамадзянаў Літвы і краін ЕЗ у Літву, змогуць ездзіць дыпламаты, таксама будзе магчымы прыезд у гуманітарных мэтах тых, хто просіць прытулку з Беларусі ды іншых краінаў».
Адпаведна наведваць Літву не змогуць турысты, а таксама тыя з беларусаў, хто працуе ў Літве.
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10