Распрацоўнік антывірусных праграмаў «Avast» спыняе працу ў Беларусі
06.02.2024, 15:59
Штаб-кватэра «Avast» у Празе. (Фота: press.avast.com)
podpis źródła zdjęcia
«У сувязі з рэгуляваннем экспарту праз нядаўнія падзеі».
Чэшская кампанія-распрацоўнік антывірусных праграмаў «Avast» паведаміла пра спыненне працы ў Беларусі і Расеі праз санкцыі.
Штаб-кватэра «Avast» у Празе. (Фота: press.avast.com)
,,
«У сувязі з рэгуляваннем экспарту праз нядаўнія падзеі мы не можам надаваць нашых паслуг альбо падтрымання карыстальнікам у Расеі і Беларусі. Калі вы актуальны кліент і выкарыстоўваеце нашыя прадукты, іх некаторыя функцыі могуць не працаваць альбо вы можаце сутыкнуцца з памылкамі пры выкарыстанні нашых сэрвісаў і праграмаў. Выбачайце за магчымыя нязручнасці і дзякуем вам за тое, што застаяцеся нашым кліентам», – гаворыцца на сайце тэхнічнага падтрымання «Avast».
Прадукты і паслугі «Avast» зрабіліся недаступнымі для ўсіх карыстальнікаў у Беларусі і Расеі яшчэ 29 студзеня 2024 года. Пры адкрыванні ўсталяваных праграмаў цяпер з’яўляецца паведамленне:
«На жаль, гэты прадукт не падтрымліваецца ў вашым актуальным месцы перабывання».
Усе платныя падпіскі ануляваныя на нявызначаны час і не будуць абнаўляцца пасля заканчэння тэрміну.
Кампанія «Avast» вядомая антывіруснымі праграмамі «Avast» і AVG і ўтылітаю «CCleaner», каб чысціць «Windows».
Еўразвяз плануе маштабна пашырыць санкцыі на гадавіну пачатку вайны ва Украіне. Чакаецца, што ў спіс залучаць больш за 200 асобаў і кампаніяў.