навіны

Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць скарачацца

Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсату»
Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсату»
podpis źródła zdjęcia

Зніжэнне фіксуецца другі месяц запар.

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў звесткі наконт міжнародных рэзервовых актываў краіны.
Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсату»
Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсату»
На 1 лютага 2024 года агулам золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $ 8 093 млн. У студзені гэтая лічба складала $ 8 127,4, у снежні – $ 8 255,6.
Такім чынам, золатавалютныя рэзервы скарачаюцца другі месяц запар, за гэты час іх стала менш на $ 162,1 млн.
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі па-ранейшаму займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле звестак Нацбанку, абʼём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага 2024 года склаў $ 3 150 млн, абʼём манетарнага золата – $ 3 563 млн.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10