Уцёкі бяздомнага дапамаглі выявіць новыя доказы здзекаў на Акрэсціна
08.02.2024, 15:45
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Больш за 3000 з іх «прагналі» праз ЦІП і ІЧУ ў завулку Акрэсціна.
Альянс расследавальнікаў Беларусі выдаў расследаванне, у якім на прыкладзе ІЧУ і ЦІП у завулку Акрэсціна ў Менску патлумачыў, што аб’ектыўныя сведчанні перавышэння паўнамоцтваў з боку беларускіх сілавікоў знішчыць ужо не атрымаецца: дзякуючы працы «Кіберпартызанаў» шмат што скапіяванае і надзейна абароненае.
З тых часоў западозраных у нелаяльнасці рэжыму рэгулярна кідаюць у перапоўненыя камеры на Акрэсціна, дзе беларусы падвяргаюцца здзекам: камеры заліваюць хлёркай, у затрыманых адбіраюць сродкі гігіены, да іх падсаджваюць бяздомных, іх пазбаўляюць сну, ім не выдаюць матрацаў і пасцельнай бялізны. Як высветліў АРБ, апошняе – зусім не з прычыны дэфіцыту. Умовы для «палітычных» пагаршаюць наўмысна.
Наяўныя ў распараджэнні АРБ дакументы, створаныя самім рэжымам, дазваляюць зрабіць выснову, што пасцельная бялізна, прызначаная для затрыманых і арыштаваных у адміністратыўных справах, якія знаходзіліся ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна ў 2020 годзе (зрэшты, як і заўсёды), звычайна пралася ў пральні Менскай лякарні хуткай медычнай дапамогі (УАЗ «ГКБХМД»). У гэтым працэсе выкарыстоўвалася праца арыштаваных, якія, як высветлілася, заставаліся без нагляду, бо ўсе намаганні сілавікі засяродзілі на «палітычных». Таму 27 кастрычніка 2020 года звычайны бяздомны бесперашкодна ўцёк.
Дакумент передаў рэдакцыі Альянс расследавальнікаў Беларусі
Дакументы, складзеныя на імя кіраўніка ІЧУ маёрам міліцыі Глебам Дрылем з нагоды ўцёкаў, сведчаць, што адміністрацыя ізалятару мела пасцельную бялізну для спецкантынгенту, але, як вядома, «палітычным» затрыманым яна не выдавалася.
P.S. Паводле інфармацыі НАУ, у міжнародны вышук абвешчаныя шасцёра супрацоўнікаў МУС (у тым ліку – Глеб Дрыль), якія маюць дачыненне да гвалту супраць беларусаў, што выходзілі на мірныя пратэсты ў 2020 годзе. Выдадзены еўрапейскі ордар на арышт гэтых супрацоўнікаў.
Апісаны выпадак не адзіны, калі арыштаванаму для ўцёкаў не спатрэбіліся адмысловыя ўменні або план.
АРБ дзякуе «Кіберпартызанам» за дапамогу ў падрыхтаванні матэрыялу.
Іншыя расследаванні АРБ можна глядзець тут або чытаць тут.