навіны

Марына Адамовіч выйшла на свабоду

Марина Адамович, жена Николая Статкевича (Фота: Белсат)
Марина Адамович, жена Николая Статкевича (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Пасля 15 содняў за кратамі

Жонка палітычнага зняволенага і экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча Марына Адамовіч выйшла на свабоду 7 лютага пасля 15 содняў за кратамі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Facebook» Андрэй Шарэнда.
Марина Адамович, жена Николая Статкевича (Фота: Белсат)
Марина Адамович, жена Николая Статкевича (Фота: Белсат)
«Няскораная Марына Адамовіч на волі!» – напісаў Андрэй Шарэнда, муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
Марына Адамовіч была затрыманая 23 студзеня падчас масавага хапуна сваякоў палітвязняў працаўнікамі МУС, падчас якога, паводле звестак «Вясны», было затрымана не менш за 224 асобы.
На наступны дзень па затрыманні, 24 студзеня, Марыну Адамовіч судзілі за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП). Адміністрацыйны працэс адбываўся ў судзе Заводскога раёну Менску. Жанчыну прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 содняў.
Палітзняволены Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Менску. 14 снежня 2021 года суд пакараў яго 14 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, нібыта за «арганізацыю масавых закалотаў». Ён адбывае пакаранне ў глыбоцкай калоніі № 13. У студзені 2024 года «ByPol» паведамляў, што Статкевіч быў у ПКТ (памяшканні камернага тыпу) і што на яго могуць завесці новую крымінальную справу. Роўна год ад яго няма ніводнай весткі.
Зміцер Міраш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10