навіны

Беларуская спявачка трапіла ў чорны спіс музыкаў у Расеі. Разам з Кіркоравым і Біланам

Рыта Дакота. (Фота: bloodrising_melissa / ritadakota / Instagram)
Рыта Дакота. (Фота: bloodrising_melissa / ritadakota / Instagram)
podpis źródła zdjęcia

Расейскія ўлады адмаўляюць, што такія пералікі існуюць.

Расейскім прамоўтарам і музычным прадзюсарам накіравалі спіс з артыстаў, «забароненых да канцэртнай дзейнасці». Пра гэта паведамляе «Медуза» са спасылкай на дзве крыніцы ў музычнай індустрыі. Агулам у спісе 50 імёнаў і назваў гуртоў.
Рыта Дакота. (Фота: bloodrising_melissa / ritadakota / Instagram)
Рыта Дакота. (Фота: bloodrising_melissa / ritadakota / Instagram)
Паводле выдання, у спісы трапілі ўдзельнікі «голай вечарынкі» Анастасіі Іўлеевай (Філіп Кіркораў, Лаліта Міляўская, Глюкоза, Дзіма Білан, Ганна Асці) і артысты, якія выступілі супраць уварвання ва Украіну (рэпер Loqiemean і гурт «Несчастный случай» з салістам Аляксеем Кортневым). Аднак ёсць там і тыя, хто ўдзельнічаў у расейскіх «патрыятычных канцэртах» («Монгол Шуудан», «Йорш» і « План Ломоносова»).
Трапіла ў спіс спявачка беларускага паходжання Рыты Дакоты.
Гэта ўжо не першы такі спіс. Адзін з музыкаў, які трапіў у яго, адзначыў, што напярэдадні ўварвання Расеі ва Украіну звязаныя з адміністрацыяй прэзідэнта (АП) людзі папярэджвалі яго, што падобныя спісы будуць – і калі артыст «не зменіць сваю пазіцыю», ён у іх трапіць.
Расейскія ўлады адмаўляюць, што такія пералікі існуюць.
Улетку 2022 года з’яўлялася інфармацыя пра затрыманне маці Рыты Дакоты ў Менску.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10