навіны

BYSOL зрабіў выплаты 200 сем’ям палітвязняў на 100 тысяч еўраў

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Кожная сям’я атрымала па 500 еўраў.

Фонд салідарнасці BYSOL зрабіў выплаты 200 сем’ям палітвязняў са сродкаў, сабраных падчас марафону «Нам не ўсё адно». Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак. Агульная сума выплатаў склала 100 тысяч еўраў – гэта ўся сума, якая была выдзеленая BYSOL пасля марафону.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Андрэй Стрыжак прывёў наступныя факты і лічбы, датычныя выплатаў:
Выплаты былі правераныя прадстаўніцай нагляднай рады марафону дырэктаркай парталу Zerkalo.io Аляксандрай Пушкінай, зазначае кіраўнік BYSOL.
Раней дапамогу сем’ям палітвязняў пералічвалі і паспяхова прайшлі аўдыт праваабарончая арганізацыя Dissidentby (атрымала і выплаціла 14 тысяч ераў), фонд «Краіна для жыцця» (18 тысяч еўраў), Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam (28 800 еўраў), Беларуская рада культуры (9500 еўраў), дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB (15 тысяч еўраў), медыяпраект «Палітвязынка» (5000 еўраў).
Онлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі «Нам не ўсё адно» прайшоў 29–30 ліпеня 2023 года. Акцыю зладзілі больш за 20 незалежных медыяў, у тым ліку «Белсат». Гасцямі супольнага эфіру сталі беларускія палітыкі і актывісты, спартоўцы, музыкі і творцы. Падчас марафону на падтрыманне палітвязняў і іхных сем’яў было сабрана больш за 550 тысяч еўраў.
На пачатку кастрычніка 2023 года МУС і Следчы камітэт Беларусі паведамілі аб завядзенні крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 361-2 КК («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») у дачыненні арганізатараў і ўдзельнікаў марафону.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10