навіны

Вераніка Цапкала звярнулася да СК і пракуратуры праз продаж кватэры сужэнца

Кватэра Валерыя Цапкалы, выстаўленая на аўкцыён. (Фота: e-auction.by)
Кватэра Валерыя Цапкалы, выстаўленая на аўкцыён. (Фота: e-auction.by)
podpis źródła zdjęcia

«Немагчыма выгнаць надвор маці з няпоўнагадовымі дзецьмі з адзінай кватэры».

Вераніка Цапкала адрэагавала на паведамленне пра тое, што менскую кватэру ейнага сужэнца Валерыя выставілі на аўкцыён. Яна напісала ў Facebook, што нерухомасць належыць таксама ёй і дваім няпоўнагадовым дзецям: «Я звяртаюся ў Следчы камітэт і Дзяржаўную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем правесці расследаванне».
Кватэра Валерыя Цапкалы, выстаўленая на аўкцыён. (Фота: e-auction.by)
Кватэра Валерыя Цапкалы, выстаўленая на аўкцыён. (Фота: e-auction.by)
Сканфіскаваную ў Валерыя Цапкалы кватэру выставілі на аўкцыён з пачатковаю цаною 358 тысячаў рублёў.
Жонка палітыка абурылася, бо нерухомасць належыць і ёй таксама. «Кватэра была купленая намі ў супольным шлюбе і не можа лічыцца толькі ўласнасцю майго сужэнца. На гэтую кватэру таксама маюць маёмасныя правы і двое нашых няпоўнагадовых дзяцей», – напісала Вераніка Цапкала.
Жанчына паведаміла, што кватэра – сталае месца пражывання дзяцей, і, спасылаючыся на Кодэкс аб шлюбе і сям’і ды Жыллёвы кодэкс, адзначыла: «Немагчыма выгнаць надвор маці з няпоўнагадовымі дзецьмі з адзінай кватэры. Супрацьзаконнае рашэнне суда пазбаўляе мяне магчымасці выконваць бацькоўскія абавязкі ў поўным аб’ёме, а маіх дзяцей, грамадзянаў Беларусі, права заставацца ў гэтай кватэры, атрымоўваць медычную дапамогу і адукацыю».
Цапкала таксама заклікала Следчы камітэт і пракуратуру пачаць расследаванне:


,,

«Я звяртаюся ў Следчы камітэт і Дзяржаўную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем правесці расследаванне на прадмет разгрому нашай кватэры, а таксама крадзяжу асабістай маёмасці і маёмасці маіх дзяцей з нашай кватэры».


Вераніка Цапкала папярэдзіла будучых пакупнікоў жытла, што сям’я «абавязкова вернецца дадому і запатрабуе аплаты арэндных плацяжоў за ўвесь перыяд карыстання маёмасцю».
Кватэру Валерыя Цапкалы сканфіскавалі з увагі на вырак, агучаны летась у красавіку ў Менскім абласным судзе. Палітыку завочна прызначылі 17 гадоў калоніі.
Раней на аўкцыёне прадалі менскую кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10