навіны

Дзярждэпартамент ЗША зняпраўдзіў інфармацыю пра перамовы з Расеяй наконт замарожвання вайны ва Украіне

Будынак Дзярждэпартаменту ЗША. Крыніца: aa.com.tr
Будынак Дзярждэпартаменту ЗША. Крыніца: aa.com.tr
podpis źródła zdjęcia

«Мы верныя прынцыпу «нічога пра Украіну без Украіны».

Дзярждэпартамент ЗША пракаментаваў расейскаму выданню РБК інфармацыю пра нібыта перамовы Масквы і Вашынгтону, падчас якіх абмяркоўвалася замарожванне вайны ва Украіне. Амерыканскі бок адказаў, што ніякіх перамоваў не было.
Будынак Дзярждэпартаменту ЗША. Крыніца: aa.com.tr
Будынак Дзярждэпартаменту ЗША. Крыніца: aa.com.tr


,,

«Мы верныя прынцыпу «нічога пра Украіну без Украіны». Мы б не падтрымалі ціск на Украіну, каб аддаць тэрыторыю. Расея можа думаць, што шлях да спынення гэтай вайны ляжыць праз Вашынгтон. Гэта, вядома, няпраўда», – прыводзіць адказ Дзярждэпартаменту ЗША РБК.


У каментары зазначаецца, што Расея не імкнецца да завяршэння канфлікту найбліжэйшым часам і хоча цалкам падпарадкаваць Украіну. У той жа час, паводле Дзярждэпартаменту ЗША, Расея публічна пасылала «сігналы пра сваю зацікаўленасць у спыненні агню», аднак адкрытых сведчанняў, што «Расея насамрэч гатовая ўступіць у нейкія перамовы, якія маюць на ўвазе адмову ад яе максімалісцкіх патрабаванняў», няма.
Надоечы агенцтва «Reuters» паведамляла, што Уладзімір Пуцін праз пасярэднікаў прапаноўваў ЗША замарозіць канфлікт ва Украіне, аднак перамовы праваліліся – ЗША нібыта адмовіліся ад гэтай прапановы. «Reuters» спасылалася на тры расейскія крыніцы, нібыта знаёмыя з абмеркаваннямі. Паводле гэтых крыніцаў, у 2023 годзе Пуцін публічна і ў прыватным парадку праз пасярэднікаў, у тым ліку праз арабскіх партнёраў Масквы на Блізкім Усходзе, даў зразумець Вашынгтону, што гатовы разгледзець спыненне агню ва Украіне. Прэзідэнт Расеі прапаноўваў замарозіць канфлікт на цяперашніх пазіцыях і не збіраўся саступаць украінскія тэрыторыі, акупаваныя Расеяй. Абмеркаванне нібыта вялося з удзелам дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, дырэктара ЦРУ Ўільяма Бэрнза і дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана.


,,

«Кантакты з амерыканцамі ні да чаго не прывялі», – нібыта заявіў «Reuters» высокапастаўлены расейскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці.


Другая расейская крыніца заявіла, што дарадца ў нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван у размове з памочнікам прэзідэнта РФ Юрыем Ушаковым нібыта адмовіўся абмяркоўваць спыненне агню без удзелу ў перамовах Украіны, таму перамовы спыніліся.
Амерыканская крыніца, паводле «Reuters», адмаўляла, што нейкія неафіцыйныя кантакты ўвогуле былі, і заяўляла, што Вашынгтон не будзе весці перамоваў без удзелу Кіева.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10