навіны

Справа супраць Кадравага рэзерву і затрыманні прапагандыстаў. Рэпрэсіі за 14 лютага

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае сачыць за навінамі рэпрэсіяў у дачыненні беларусаў.

«Белсат» працягвае сачыць за навінамі рэпрэсіяў у дачыненні беларусаў, якія нязгодныя з фальсіфікацыямі, гвалтам і вайной.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Наша Ніва» паведаміла, што студзеньская аблава на сваякоў палітвязняў закранула нашмат больш людзей, чым меркавалася. Пад затрыманні трапілі нават тыя, хто проста пісаў лісты палітвязням. Затрыманыя распавядалі, што лічба тых, каго сілавікі збіраліся «адпрацаваць», – 700 чалавек. Паводле звестак фонду «Краіна для жыцця», у справе працуюць 174 следчыя. «Вясна» адзначае, што мінімум 65 асобаў судзяць за атрыманне «замежнай дапамогі» праз INeedHelpBY. Суды праходзяць паводле арт. 24.15 КаАП («выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці»).
Следчы камітэт пагражае пераследам тым, хто далучыўся да праграмы дэмакратычных сілаў «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі». У ведамстве заявілі, што далі «прававую ацэнку дзейнасці» прадстаўнікоў і ўдзельнікаў Кадравага рэзерву паводле ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці») Крымінальнага кодэксу Беларусі. Да выяўленых удзельнікаў, якія цяпер за мяжой, будзе ўжывацца працэдура спецыяльнай вытворчасці, адзначылі ў СК. Кадры допытаў людзей, якія нібыта прайшлі курс лекцыяў ініцыятывы «Кадравы рэзерв для новай Беларусі», пасля былі паказаныя па АНТ.
Сілавікі прыйшлі ў менскую прыватную кінастудыю «Белроскіно», якая займаецца вытворчасцю расейскага прапагандысцкага праекту «Russian Gate». На студыі быў затрыманы Павел Грыцэнка, які адказваў у кампаніі за фінансавыя пытанні. Яшчэ арыштавалі некалькі кіношнікаў і асістэнтаў масавых сцэнаў праз данос. На аднаго з затрыманых асістэнтаў па акторах масавых сцэн завялі крымінальную справу. Затрыманні прайшлі 15 студзеня. Пасля 14-15 содняў адміністратыўнага арышту, большасць з затрыманых выйшла на волю.
Супраць пісьменніка Сашы Філіпенкі распачалі крымінальную справу. Паводле якога артыкулу яна пачатая, пісьменнік не ведае. Але вядома, што ў якасці доказаў у ёй праходзяць фотаздымкі са Святланай Ціханоўскай і еўрапейскімі палітыкамі.
Работніка жлобінскага БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна 16 лютага пачнуць судзіць паводле крымінальна артыкула за нібыта распальванне варожасці. Яго затрымалі ў кастрычніку, але паведамлялася, што «пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае».
34-гадовую менеджарку EPAM Дзіяну Завадскую, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны». Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому цяпер сем гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хоць час ад часу выязджала за мяжу. Суд пачынаецца 26 лютага ў Берасцейскім абласным судзе: «за грубае парушэнне грамадскага парадку» і «фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайсковых канфліктаў».
У Берасці затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы. На відэа сілавікі ўдарылі яго каленам у жывот. Уся ягоная віна – «быў на мітынгах і насіў БЧБ-сцягі».
Сілавікі затрымалі дзвюх супрацоўніц МТБанку – Таццяну Паўлаву і Надзею Азарку. Адна з жанчын на відэа сілавікоў кажа, што разам з калегай выходзіла на акцыю пратэсту 16 жніўня 2020 года.
Тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў, паведаміў пра затрыманне блогера Віталя Усціновіча з Віцебску. З ім знялі відэа, у якім прымусілі заклікаць беларусаў ісці на выбары. Блог Усціновіча мае каля 48 тысяч падпісчыкаў. Мужчына здымае ролікі пра кошты ў крамах, зімовую рыбалку і жыццё мястэчак у Віцебскай вобласці.
У Жыткавічах затрымалі лекарку-педыятарку Ірыну Цішкоўскую. 13 лютага ў судзе Жыткавіцкага раёну на жанчыну было накладзена адміністрацыйнае спагнанне за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пастанову выносіла суддзя Ганна Чорная.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10