навіны

У расейскай калоніі памёр Аляксей Навальны

Аляксей Навальны. (Фота: Video screen grab. Press Office of Moscow’s Babushkinsky District Court / TASS / Forum)
Аляксей Навальны. (Фота: Video screen grab. Press Office of Moscow’s Babushkinsky District Court / TASS / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Яму было 47 гадоў

Палітык Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Пра гэта паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП).
Аляксей  (Фота: Video screen grab. Press Office of Moscow’s Babushkinsky District Court / TASS / Forum)
Аляксей (Фота: Video screen grab. Press Office of Moscow’s Babushkinsky District Court / TASS / Forum)
«16 лютага 2024 года ў папраўчай калоніі № 3 асуджаны Навальны А. А. пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна, практычна адразу знепрытомнеў. Неадкладна прыбылі медычныя працаўнікі ўстановы, была выкліканая брыгада хуткай медычнай дапамогі.


,,

Былі праведзеныя ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія не далі станоўчых вынікаў. Лекары хуткай медычнай дапамогі канстатавалі смерць асуджанага», – гаворыцца ў афіцыйным рэлізе ўпраўлення федэральнай службы выканання пакаранняў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.


Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што «медыкі разбіраюцца» з тым, што адбылося, і ўдакладніў, што прэзідэнту ўжо паведамілі пра смерць Навальнага.
Прэс-сакратарка палітыка Кіра Ярмыш паведамляла 14 лютага, што Аляксея Навальнага ў 27-мы раз за час зняволення кінулі ў ШІЗА.
Расейскі журналіст Аляксей Півавараў у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што СК Расеі «праводзіць комплекс следчых і аператыўных мерапрыемстваў для высвятлення ўсіх абставінаў смерці Аляксея Навальнага».
Алексей Навальный на заседании суда
У Расеі паведамілі пра смерць Аляксея Навальнага. Што вядома – спецэфір «Вот Так» навіны
Аляксей Навальны быў затрыманы ў студзені 2021 года, калі вярнуўся ў Расею з Нямеччыны, дзе лячыўся пасля атручвання «Навічком». Пасля ягонага вяртання суд змяніў яму прысуджаны тэрмін у справе «Yves Rocher» з умоўнага на рэальны. У сакавіку 2022 года Навальнага прысудзілі да 9 гадоў калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы вінаватым у махлярстве пры зборы данатаў і ў «непавазе» да суда. У жніўні 2023 года яму прысудзілі 19 гадоў калоніі асобага рэжыму ў справе аб арганізацыі «экстрэмісцкай супольнасці».
Палітыка ўтрымлівалі спачатку ў ПК-6 (Уладзімірская вобласць), а ў снежні 2023 года этапавалі ў калонію «Палярны воўк» (пасёлак Харп у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ).
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Ціханоўская: Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым навіны
Аляксею Навальнаму было 47 гадоў.
Зміцер Міраш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10