Знакі лёсу: начальнік ААЦ і генерал з Мінабароны трапілі ў ДТЗ
14.02.2024, 19:48
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Напярэдадні выбараў 2020 года ў ДТЗ трапілі некалькі высокапастаўленых чыноў сілавога блоку.
Альянс расследавальнікаў Беларусі ў злітай перапісцы Міністэрства ўнутраных справаў знайшоў дакументы, якія наводзяць на думку, што лёс папярэджваў сілавікоў, пасылаючы больш як відавочныя сігналы спыніць гвалт і не падтрымліваць Лукашэнку.
Напярэдадні выбараў 2020 года ў ДТЗ трапілі некалькі высокапастаўленых чыноў сілавога блоку.
Начальнік НЦБ Інтэрполу Беларусі палкоўнік міліцыі А. Пятран на Nissan пратараніў службовую Geely УУС ДАІ Першамайскага раёну Менску. Пасля выбараў пад камандаваннем Пятрана фабрыкаваліся запыты аб абвяшчэнні ў міжнародны вышук і затрыманне апазіцыянераў за мяжой.
Дакумент прадастаўлены рэдакцыі
Начальнік ААЦ Паўлючэнка на службовым BMW Х6 каля «Вікторыя Алімп гатэлю» на сталічным праспекце Пераможцаў не раз’ехаўся з замежным грамадзянінам. Ведамства Паўлючэнкі адключае ў краіне інтэрнэт і іншым чынам удзельнічае ў рэпрэсіях.
Дакумент прадастаўлены рэдакцыі
Генерал Сяргей Трус, першы намеснік начальніка ВПС і войскаў СПА – начальнік Галоўнага штабу, атрымаў цялесныя пашкоджанні ў ДТЗ, калі ехаў з кіроўцам-салдатам тэрміновай службы Максімам Трусавым на службовым Renault Fluence. Удзельнік ДТЗ з цывільных загінуў на месцы. УС Беларусі ўдзельнічалі ў сілавым падаўленні пратэстаў, у 2022 годзе садзейнічалі расейскім войскам пры ўварванні ва Украіну.
Дакумент прадастаўлены рэдакцыі
Пасля такіх падзеяў чалавек звычайна задумваецца аб сваіх ўчынках і сэнсе жыцця. Сілавікі праігнаравалі знакі.
АРБ распавядаў і пра іншыя знакі, якія пасля жніўня 2020 года атрымлівалі сілавікі, і пра тое, як працаўнікі МУС і КДБ ездзяць п’яныя за стырном.
Дзякуем «Кіберпартызанам» за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу.
Паглядзець відэа расследавання АРБ можна тут. Падтрымаць каманду магчыма праз Paypal: arb2021@protonmail.com
У АРБ няма ботаў у Telegram, для сувязі выкарыстоўваецца выключна электронная пошта: arb2021@protonmail.com