навіны

Улады будуць канфіскоўваць транспарт у перавозчыкаў, якіх няма ў рэестры

Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Маёмасць пойдзе ў даход дзяржавы.

Улады абвяшчаюць па-за законамі перавозчыкаў, якія не зарэгіструюцца ў рэестры. А ў сувязі з новым статусам будуць канфіскоўваць іх транспарт у даход дзяржавы. Гэта меры па рэалізацыі новаўвядзенняў у заканадаўства аб аўтамабільных перавозках, распавёў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Менсктрансу Андрэй Гладкі.
Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Згодна з указам №32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня, перавозчык і аўтамабіль павінны быць уключаны ў спецыяльны рэестр. Калі перавозчыка ў базе няма, то ён працуе нелегальна. Гэта дазваляе канфіскаваць транспарт у даход дзяржавы, распавёў Андрэй Гладкі. Вярнуць аўтамабіль, выплаціўшы штраф, не атрымаецца. Гэта датычыцца і маршрутак, і таксі.
«Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах» пачне працаваць з 1 жніўня 2024 года. Туды будуць уключацца звесткі аб аўтаперавозчыках, уключаючы таксі; транспартных сродках; кіроўцах; дыспетчарах аўтаперавозак; дыспетчарах таксі. Улады плануюць, што да 1 лістапада там будуць звесткі пра ўсіх перавозчыкаў. Верагодна, пасля гэтага тэрміну пачнуцца праверкі і канфіскацыі, калі перавозчыка няма ў рэестры.
За ўключэнне ў рэестр трэба будзе заплаціць, аднак з 1 жніўня да 1 лістапада гэта можна будзе зрабіць бясплатна.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10