навіны

Наталля Качанава заявіла, што ў Беларусі могуць увесці электроннае галасаванне

Наталля Качанава (Фота: mgjh.by)
Наталля Качанава (Фота: mgjh.by)
podpis źródła zdjęcia

«Для людзей гэта зручна», – мяркуе яна.

Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава, якую лічаць адной з найбольш набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі асобаў, заявіла, што ў Беларусі можа быць уведзена электроннае галасаванне на выбарах.
Наталля Качанава (Фота: mgjh.by)
Наталля Качанава (Фота: mgjh.by)


,,

«Я лічу, што ўвядзенне электроннага галасавання магчымае ў нашай краіне. Таму што для людзей гэта зручна. Але трэба зрабіць правільна і сумленна, каб гэта не ўшчаміла нічые магчымасці пры галасаванні і каб не дапусціць фальсіфікацыяў.


Над гэтым пытаннем сёння працуе ЦВК. Яны абагульняюць досвед іншых краін, аналізуюць», – зазначыла старшыня Савету Рэспублікі на сустрэчы са студэнтамі БДУ.
У верасні 2023 году старшыня ЦВК Ігар Карпенка паведаміў, што цяпер у Беларусі вядзецца праца над канцэпцыяй развіцця лічбавізацыі выбарчай сістэмы. Пры гэтым Карпенка падкрэсліў, што гэта не робіцца «па руху нейкай чароўнай палачкі» і выбарчыя кампаніі 2024–2025 гг. пройдуць без электроннага галасавання.
Электронная сістэма галасавання існуе ў Расейскай Федэрацыі. Расейская апазіцыя абвінавачвае Крэмль, што механізм электроннага галасавання выкарыстоўваецца ўладамі для масавых фальсіфікацыяў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10