У хворага на рак старшыні Партыі БНФ у вязніцы працягвае пагаршацца здароўе
17.02.2024, 19:44
Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. (Фота: TUT.BY)
podpis źródła zdjęcia
«Ноччу даводзіцца ляжаць на голых дошках, а ўдзень нармальна немагчыма нават пасядзець».
У зняволенага 66-гадовага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва надалей пагаршаецца здароўе. Пра гэта ў Facebook паведаміў ягоны зяць Дзмітрый Антончык.
Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. (Фота: TUT.BY)
«Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Па апошняй інфармацыі ў камеры адзін. Скардзіцца на здароўе. Кажа, што апошнія два месяцы ў «Воўчых норах» былі вельмі цяжкімі. Доўгі этап у Горадню таксама падкасіў здароўе…» – адзначыў сваяк палітвязня.
Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове нібыта за замах на забойства Аляксандра Лукашэнкі (арт. 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Пазней яго пакаралі 10 гадамі калоніі. У лістах на волю ён зняпраўдзіў сваю датычнасць да замаху.
У зняволенні ў Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем – у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
У пачатку кастрычніка 2023 года, пасля выхаду з ШІЗА, Кастусёў меў магчымасць патэлефанаваць родным. Ён расказаў, што яму моцна баляць і ацякаюць ногі, турбуе варыкоз:
,,
«Ноччу даводзіцца ляжаць на голых дошках, а ўдзень нармальна немагчыма нават пасядзець».
У лістападзе сталася вядома, што палітзняволенага змясцілі ў ПКТ на 6 месяцаў. У студзені 2024 года яго перавялі з калоніі на турэмны рэжым у Горадню.