Суддзя Кучук асудзіла BYPOL і ў той жа дзень пайшла на павышэнне
17.02.2024, 18:45
Суддзя Дзіна Кучук. (Фота: nashaniva.by)
podpis źródła zdjęcia
Раней яны выносіла і іншыя палітычныя прысуды.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў суддзёй Вярхоўнага суда Дзіну Кучук. Яна вызваленая ад пасады суддзі Менскага гарадскога суду. Адпаведны ўказ № 52 за 15 лютага апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Суддзя Дзіна Кучук. (Фота: nashaniva.by)
Прызначэнне новага суддзі ў Вярхоўны суд яшчэ павінен узгадніць Савет Рэспублікі.
Адначасова, у сувязі з выхадам у адстаўку, вызвалены ад пасады суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Цяцюхін. Ён таксама выключаны са складу прэзідыуму ВС. У прэзідыум уведзеныя суддзі Андрэй Яфрэмаў і Аляксандр Паутаў.
Дзіна Пінчук у дзень свайго новага прызначэння вынесла ў Менскім гарадскім судзе прысуд у справе BYPOL, асудзіўшы завочна сілавікоў на тэрміны ад 11 да 25 гадоў калоніі.
Раней яна таксама выносіла прысуды эксперткам і даследчыцам Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай, навукоўцу Юрыю Абрамаву і менчукам, якія вывешвалі нацыянальныя і ўкраінскія сцягі.