навіны

«Калонія падманула». Каманда Навальнага паведамляе, што цела палітыка няма ў моргу Салехарда

Аляксей Навальны. (Фота: Аляксей Навальны / Facebook)
Аляксей Навальны. (Фота: Аляксей Навальны / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Раней менавіта туды накіравалі маці Навальнага.

Прэс-сакратарка Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш і юрыст Іван Жданаў паведамілі, што ў моргу Салехарда цела палітыка няма. Раней менавіта туды калонія, у якой памёр Навальны, накіравала ягоную маці.
Аляксей Навальны. (Фота: Аляксей Навальны / Facebook)
Аляксей Навальны. (Фота: Аляксей Навальны / Facebook)


,,

«Калонія падманула. Сказалі цела ў моргу Салехарда. Там кажуць, што цела няма», – напісаў у Х Іван Жданаў. «Адвакат і маці Аляксея прыехалі ў салехардскі морг. Ён зачынены, нягледзячы на завярэнні калоніі, нібыта ён працуе і цела Навальнага знаходзіцца там. Адвакат патэлефанаваў па ўказаным на дзвярах тэлефоне. Яму сказалі, што ён ужо сёмы, хто сёння тэлефануе. Цела Аляксея ў іх у моргу няма», – распавяла ў допісе ў Х Кіра Ярмыш.


Раней прэс-сакратарка паведамляла, што маці палітыка атрымала афіцыйнае паведамленне ад Федэральнай службы выканання пакаранняў, у якім гаворыцца, што Аляксей памёр 16 лютага ў 14:17 паводле мясцовага часу (12:17 паводле маскоўскага часу). Супрацоўнік калоніі заявіў, што цела Навальнага знаходзіцца ў Салехардзе.
Таксама цела Навальнага няма ў бюро судова-медычнай экспертызы ў Салехардзе. Туды тэлефанавала выданне ASTRA і атрымала адказ, што «ніякіх целаў з калоніяў яны не прымалі».


,,

«Гэтым займаецца следчы камітэт, тэлефануйце ім», – заявіў супрацоўнік бюро.


Пра тое, што Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, дзе адбываў 19-гадовы тэрмін пакарання, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі. Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. На апошнім відэа за дзень да смерці Навальны выглядаў бадзёрым. Палітык правёў у расейскай турме тры гады.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10