навіны

У Расеі на акцыях памяці Аляксея Навальнага затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Затрыманні адбыліся ў Маскве, Санкт-Пецярбурзе і Ніжнім Ноўгарадзе.

У расейскіх гарадах адбыліся затрыманні людзей, якія хацелі ўшанаваць памяць апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага. Пра смерць палітыка ў калоніі стала вядома 16 лютага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
У Маскве людзі збіраліся ў Салавецкага каменя – гэта адзін з самых вядомых у Расеі помнікаў ахвярам палітычных рэпрэсій. Паводле звестак «ОВД-Инфо», там затрымалі мінімум 8 чалавек.
Акцыя памяці ў Санкт-Пецярбурзе адбывалася каля помніка ахвярам палітычнай рэпрэсіяў на Васкрасенскай набярэжнай. «Новая газета» паведамляе, што ўсяго затрымалі больш за 20 чалавек, у тым ліку фатографа гэтага выдання. Пазней выданне «Ротонда» паведаміла яшчэ пра 10 затрыманых.
Паводле «ОВД-Инфо», у Ніжнім Ноўгарадзе затрымалі 12 чалавек, аднак потым усіх адпусцілі нават без складання пратаколаў.
Як мінімум адзін выпадак затрымання быў зафіксаваны ў Цверы.
Пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.
Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10