Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
podpis źródła zdjęcia
У параўнанні з 2019 годам паказнікі нараджальнасці знізіліся амаль на чвэрць.
У 2023 годзе органы запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) Беларусі зарэгістравалі больш за 65 тысяч фактаў нараджэння. У параўнанні з 2019 годам паказнікі нараджальнасці знізіліся амаль на чвэрць. Пра гэта піша «Позірк».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
Паводле звестак Міністэрства юстыцыі, найбольш запісаў аб нараджэнні было зроблена ў Менску (звыш 14 тыс.) і Берасцейскай вобласці (10,8 тыс.).
Па колькасці такіх запісаў можна меркаваць аб прыблізнай колькасці народжаных, якіх крыху больш, чым зарэгістраваных. Згодна з законам, дзіця неабходна зарэгістраваць у аддзеле ЗАГС па месцы жыхарства бацькоў на працягу трох месяцаў з дня нараджэння.
Такім чынам, у 2023 годзе нарадзілася больш за 65 тысяч дзяцей, улічваючы той факт, што не ўсе, хто нарадзіўся, былі зарэгістраваны менавіта ў 2023-м.
У 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася 87 602 дзіцяці – то бок амаль на чвэрць больш, чым у 2023-м. З 2020 года Белстат не публікуе даныя пра нараджальнасць і смяротнасць.
Колькасць нараджэнняў падае з 2017 года, у 2016 нарадзілася 117 779 дзяцей, зазначае «Позірк».