навіны

Расейцы наступаюць у Запарожскай вобласці. Што вядома?

Данецкая вобласць, Украіна. 17 лютага 2024 г. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
Данецкая вобласць, Украіна. 17 лютага 2024 г. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 18 лютага.

«Белсат» падводзіць вынікі 725-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 18 лютага чытайце ў нашым аглядзе.
Данецкая вобласць, Украіна. 17 лютага 2024 г. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
Данецкая вобласць, Украіна. 17 лютага 2024 г. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
На паўночным усходзе Украіны наступальная актыўнасць Узброеных сілаў РФ змясцілася на ліманскі кірунак. Паводле ўкраінскага камандавання, цягам апошніх содняў сілы абароны краіны адбілі не менш за 12 атак праціўніка каля населеных пунктаў Церны, Ямпалаўка і Торскае на поўначы Данецкай вобласці і ў ваколіцах Белагораўкі на Луганшчыне. Украінскія вайскоўцы ўдакладняюць, што каля апошняга сяла расейцы панеслі істотныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Зменаў лініі фронту не зафіксавана.
На бахмуцкім кірунку ініцыятыва таксама застаецца за расейскімі вайскоўцамі, якія наступаюць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру, імкнучыся выйсці да суседняга гораду Часаў Яр.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Демон» піша пра адбіццё наступаў войскаў РФ на сяло Багданаўка.
Генштаб ЗСУ паведамляе, што таксама праціўнік 14 разоў атакаваў у ваколіцах населеных пунктаў Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка, але поспеху не дасягнуў.
Між тым самыя вайскоўцы ЗСУ, якія трымаюць абарону на кірунку, гавораць, што расейцы ўсё ж крыху прасунуліся пад Іванаўскім.
Яшчэ адна праўкраінская крыніца – «Бахмутський Балу» – сцвярджае, што нязначныя прасоўванні ёсць у абодвух бакоў канфлікту.
Таксама на кірунку адзначаецца істотная перавага войскаў РФ у жывой сіле, авіяцыі і артылерыі.
На аўдзееўскім кірунку, пасля захопу Аўдзееўкі, Узброеныя сілы РФ імкнуцца развіць поспех і наступаюць у ваколіцах населеных пунктаў Ластачкіна, Севернае, Первамайскае і Няйталава. Пры гэтым найбольшы ціск прыходзіцца на сяло Ластачкіна (на захадзе ад Аўдзееўкі), дзе сілы абароны Украіны адбілі прынамсі 14 атак праціўніка за содні.
Разам з тым прарасейскія крыніцы паведамляюць, што ЗСУ пакідаць населены пункт, паколькі ён знаходзіцца пад агнявым кантролем войскаў РФ з боку раней занятага Аўдзееўскага коксахімічнага заводу.
Таксама ёсць інфармацыя, што расейцы ўжо занялі частку Ластачкіна.
На суседнім ліманскім кірунку баі адзначаюцца каля населеных пунктаў Георгіеўка, Пабеда і Новаміхайлаўка – тут зафіксаваныя 23 няўдалыя атакі расейцаў.
На поўдні Данецкай вобласці УС РФ цягам содняў двойчы атакавалі каля сёлаў Прачыстаўка і Залатая Ніва, але лінія сутыкнення засталася нязменнай.
Больш інтэнсіўныя баявыя дзеянні фіксуюцца ў Запарожскай вобласці.
Тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» паведаміў, што ўдзень 17 лютага расейскія вайскоўцы перайшлі ў маштабны наступ на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў і намагаліся прасунуцца калонай у бок сяла Работына. У выніку ЗСУ ўдалося знішчыць тэхніку праціўніка, што пацвярджае відэа ад Аператыўнага камандавання «Захід», але расейцы, маючы перавагу ў жывой сіле, усё ж занялі некалькі апорных пунктаў на подступах да Работына. Паралельна з гэтым расейцы пачалі рухацца каля суседняга сяла Вэрбовае.
Прарасейскі ваенны эксперт Барыс Рожын сцвярджае, што ў бок Работына войскі РФ прасунуліся на адлегласць да 900 метраў, а з паўночнага захаду ад Вэрбовага – да 1,7 кіламетра.
Па стане на вечар 18 лютага атакі расейцаў на гэтым участку фронту працягваліся, але цяпер яны адмовіліся ад выкарыстання цяжкай тэхнікі.
У Херсонскай вобласці баі лакалізуюцца каля сяла Крынкі на левым беразе Дняпра, дзе ЗСУ ўтрымліваюць невялікі плацдарм. Пакуль ім удаецца стрымліваць праціўніка.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10