Беларусь апярэдзіла Расею і Канаду ў пастаўках калію на кітайскі рынак
18.02.2024, 19:45
Беларускія калійныя ўгнаенні. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia
Як Беларусь выжывае ва ўмовах санкцыяў.
Кітай апублікаваў статыстыку пра імпарт калійных угнаенняў за 2023 год, піша Myfin.by.
Беларускія калійныя ўгнаенні. (Фота: БелТА)
Паводле папярэдніх звестак кітайскага боку, у студзені – снежні 2023 года сукупны аб’ём імпарту КНР у таварнай пазіцыі «Угнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў $ 4,75 млрд.
Для параўнання: у студзені – снежні 2022-га за імпарт калійных угнаенняў Кітай заплаціў $ 4,32 млрд.
У 2023 годзе найбольшы аб’ём закупаў (паводле кошту) прыпадаў на Беларусь: з нашай краіны КНР імпартавала калійных угнаенняў на суму каля $ 1,46 млрд (у 2022-м – $ 928,2 млн).
Максімальны аб’ём увозу з РБ назіралі ў красавіку ($ 170,36 млн), траўні ($ 170,38 млн) і чэрвені ($ 196,6 млн). Мінімальны паказнік адзначаны ў лістападзе 2023 года ($ 28,2 млн).
Па выніках мінулага года зафіксаваны рост імпарту калію з Расейскай Федэрацыі – да $ 1,13 млрд (у 2022 годзе – $ 906,6 млн).
У той жа час закуп з Канады скараціўся з $ 1,45 млрд у 2022 годзе да $ 803,1 млн у 2023-м.