навіны

«Навічок»? На целе Навальнага выяўленыя сінякі ад курчу

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ускрыцця гэтак і не правялі. Сваякоў да цела не дапускаюць. 

Цела Аляксея Навальнага цяпер у моргу акруговага клінічнага шпіталю Салехарду. На дзень 17 лютага ўскрыцця не праводзілі. Паводле крыніцы выдання «Новая газета Европа», мясцовым патолагаанатамам ускрыццё рабіць забаранілі.
 (Фота: Алексей Навальный / Facebook)
(Фота: Алексей Навальный / Facebook)
Цела Навальнага спачатку павезлі ў Лабытнангі, але ўвечары 16 лютага даставілі ў Салехардскі акруговы клінічны шпіталь.
«Звычайна целы памерлых у калоніях дастаўляюць адразу ў Бюро судмедэкспертызы на вуліцу Глазкова, але тут павезлі чамусьці ў клінічны шпіталь, – апавёў работнік Салехардскай станцыі хуткай дапамогі, будынак якой (як і будынак крэматорыю) месціцца ў радыусе 500 метраў ад больніцы. – Давезлі да моргу, занеслі, а потым перад дзвярыма два паліцыянты сталі».
Крыніцы ў хуткай паведамілі, што на целе Навальнага выяўленыя сінякі, атрыманыя ім пры жыцці. Але не ад збіцця, а ў выніку іншых дзеянняў.
«Як супрацоўнік хуткай з даволі вялікім стажам магу сказаць, што такія пашкоджанні, як апісвалі іх тыя, хто бачыў, з’яўляюцца ад сутаргаў, – зазначае медык. – Чалавек б’ецца ў канвульсіях, яго спрабуюць утрымаць, а курч жа можа быць вельмі моцны, вось сінякі і з’яўляюцца. А яшчэ казалі, што на грудзях у яго таксама сіняк ёсць. Але такі, які з’яўляецца ў звязку з непрамым масажам сэрца».
Ні 16, ні 17 лютага ўскрыцця гэтак і не правялі. Сваякоў да цела не дапускаюць. Цалкам магчыма, што ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе чакаюць экспертаў з Масквы.
Выданне прыгадвае словы рэаніматолага Міхаіла Фрэмдэрмана, які ў 2020 годзе пералічваў сімптомы атручвання «Навічком», сярод якіх быў курч: «Ён, у сваю чаргу, пачынае моцна дзеяць на мускулатуру, дыханне, на цяглічны тонус, на ціск, працу сэрца. Парушаецца рэгуляцыя працы нутраных органаў і нервова-цяглічнай сістэмы. Чалавек траціць прытомнасць, у яго можа быць курч, канвульсіі, хутка развіваецца кома. Некаторыя віды можна нанесці нават на скуру, і чалавек атрымлівае цяжкае атручванне».
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10