навіны

Віцэ-спікер парламенту Славаччыны прапануе ўзнавіць дэпутацкую групу сяброўства з Беларуссю

Віцэ-спікер парламенту Славаччыны Андрэй Данко. (Фота: Andrej Danko / Facebook)
Віцэ-спікер парламенту Славаччыны Андрэй Данко. (Фота: Andrej Danko / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Да гэтага адбыліся сустрэчы палітыка з пасламі Беларусі і Расеі.

Кіраўнік прарасейскай ультраправай Славацкай нацыянальнай партыі Андрэй Данко, які таксама выконвае функцыі віцэ-спікера ў парламенце Славаччыны, выступіў з прапановай аб узнаўленні працы дэпутацкай групы сяброўства з Беларуссю і Расеяй, аб гэтым піша выданне «Reform.by», спасылаючыся на Facebook палітыка.
Віцэ-спікер парламенту Славаччыны Андрэй Данко. (Фота: Andrej Danko / Facebook)
Віцэ-спікер парламенту Славаччыны Андрэй Данко. (Фота: Andrej Danko / Facebook)


,,

«Нацыянальная рада Славацкай Рэспублікі зацвярджае групы сяброўства ў кожны выбарчы перыяд. Славацкая нацыянальная партыя хоча, каб Нацыянальная рада Славацкай Рэспублікі мела добрыя адносіны з усімі дзяржавамі», – піша палітык


На думку Андрэя Данко, узаемныя зносіны на парламенцкім узроўні таксама з’яўляюцца важнай перадумовай паразумення і супрацоўніцтва, таму яго нельга абмяжоўваць – так жа, як нельга дыскрымінаваць дзеячаў мастацтва і культуры.
Так, першы крок, паводле палітыка, па аднаўленні культурнага супрацоўніцтва ажыццявіла ў дэпартаменце культуры міністарка культуры Славаччыны Марціна Шымкавічова, якая таксама з’яўляецца сябрам Cлавацкай нацыянальнай партыі. Гэтая забарона была адмененая 20 студзеня 2024 года, яна дзейнічала з сакавіка 2022 года – згодна з ёй пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну Славаччына спыняла навуковае і культурнае супрацоўніцтва з Расеяй і Беларуссю.
Цяпер Андрэй Данко спадзяецца на падтрыманне ініцыятывы па аднаўленні дэпутацкай групы сяброўства з Беларуссю і Расеяй з боку партнёраў па ўрадавай кааліцыі: партыі Smer-SD Роберта Фіцо і партыі «Голас – сацыяльная дэмакратыя», кіраўніком якой з’яўляецца былы прэм’ер краіны Петэр Пелегрыні.
Вядома, што 9 лютага Андрэй Данко і Любаш Блага сустрэліся ў Братыславе з паслом Беларусі Андрэем Дапкюнасам.
Віцэ-спікер парламенту Славаччыны Андрэй Данко. (Фота: Andrej Danko / Facebook)
Віцэ-спікер парламенту Славаччыны Андрэй Данко. (Фота: Andrej Danko / Facebook)
«Заўсёды радыя паціснуць руку і абмяняцца думкамі са шчырымі сябрамі Беларусі, якія заўсёды выступаюць у інтарэсах сапраўднага сяброўства паміж народамі і абараняюць нацыянальныя інтарэсы сваіх краін», – такі допіс пасля сустрэчы з’явіўся ў фэйсбук-акаўнце МЗС Беларусі.
1 лютага Андрэй Данко сустракаўся таксама з паслом РФ Ігарам Братчыкавым, падчас якой адзначыў, што адносіны паміж Славаччынай і РФ павінны падтрымлівацца нават тады, калі гэта некаму не падабаецца.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10